Дзяржава і царква павінны разам процістаяць глабальным выклікам ХХІ стагоддзя
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі на сустрэчы 6 красавіка абмеркавалі пытанні ўзаемаадносінаў дзяржавы і царквы.
Размова ішла таксама аб сумеснай рабоце па сцвярджэнні традыцыйных духоўных каштоўнасцяў беларускага грамадства, аб дапамозе з боку праваслаўнай царквы тым, хто мае ў ёй патрэбу.
Асабліва было адзначана, што дзяржава і царква павінны разам процістаяць глабальным выклікам ХХІ стагоддзя, забяспечваць маральнае адзінства грамадства, падтрымліваць мір і стабільнасць на беларускай зямлі.
Кіраўнік беларускай дзяржавы разам з Мітрапалітам Філарэтам пабывалі ў дамавой царкве Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, асвячонай у гонар Сабора беларускіх святых, запалілі свечкі каля храмавога абраза.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.