Супернік алімпійца Дзевятоўскага па выбарчай акрузе зняў сваю кандыдатуру

Источник материала:  
31.03.2010 19:49 — Новости Политики
З-за пагрозы ўзнікнення непрыемнасцяў на працы кандыдат у дэпутаты Наваполацкага райсавета ад Партыі БНФ Уладзімір Кунцэвіч адмовіўся ад далейшага ўдзелу ў выбарах і зняў сваю кандыдатуру. Пра гэта ён распавёў у размове з Еўрарадыё.

Уладзімір Кунцэвіч: Стандартная сітуацыя: спачатку ўсё развівалася спакойна, а потым пайшло па той схеме, як і заўсёды. Пачаліся папярэджанні ў досыць грубай форме. І ішлі яны ад адміністрацыі прадпрыемства”.

Працуе Ўладзімір на прадпрыемстве “Палімір-Нафтан”. Па яго словах, людзі з адміністрацыі намякнулі, што калі ў яго раптам узнікнуць праблемы з працай, то дапамагчы яму з імі справіцца ніхто не дапаможа.

Нагадаем, што супернікам актывіста БНФ на мясцовых выбараў быў Вадзім Дзевятоўскі, кіраўнік мясцовай філіі “Белай Русі”, алімпіец, якому за ўжыванне допінгу пагражае пазбаўленне алімпійскага медалю.

←В Беларуси с добросовестными работниками с их согласия будут заключаться трудовые договора на неопределенный срок

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика