Гайдукевіч ідзе ў прэзідэнты
30.03.2010
—
Новости Политики
Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч стварае блёк “Новая Беларусь – Адзінства”. Пра гэта ён сёньня паведаміў “Свабодзе”.
“Сёньня я накіраваў ліст на імя кіраўніка прэзыдэнцкая адміністрацыі Ўладзімера Макея,-- сказаў спадар Гайдукевіч. – Мы просім дазволу на арэнду Палаца Рэспублікі для правядзеньня там кангрэсу зь удзелам 2,5 тысяч дэлегатаў. Нас задавальняе любы ўік-энд, пачынаючы з 20 траўня і да канца ліпеня. Мы запрашаем на форум гасьцей з “Адзінай Расеі”, “Справядлівай Расеі” і ЛДПР, а таксама з Партыі рэгіёнаў.