Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі па тэлефоне магчымасць правядзення ў найбліжэйшы час сустрэчы
Учора адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.
Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў шчырыя спачуванні кіраўніцтву Расіі, усяму расійскаму народу ў сувязі са страшэнным тэрарыстычным актам у маскоўскім метро, які прывёў да шматлікіх чалавечых ахвяр.
У ходзе размовы лідары дзвюх краін закранулі шэраг пытанняў беларуска-расійскіх адносінаў. Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі магчымасць правядзення ў бліжэйшы час сустрэчы, на парадак дня якой можна было б вынесці ўвесь спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. У сувязі з гэтым кіраўнікам прэзідэнцкіх адміністрацый дадзены адпаведныя даручэнні па падрыхтоўцы гэтай сустрэчы на вышэйшым узроўні.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.