Прадстаўнікі “Справядлівага свету” дабіваюцца доступу да правасуддзя

Источник материала:  

Гомельскі абласны суд пакінуў без разгляду заяву з просьбай праверыць рашэнне Жлобінскага суда аб неўключэнні прадстаўніка партыі “Справядлівы свет” у Жлобінскую раённую выбарчую камісію. У Жлобінскай арганізацыі гэтай партыі цяпер рыхтуюць адпаведную заяву ў Вярхоўны суд Беларусі.

– З абласнога суда паступіў адказ: паколькі рашэнне раённага суду па такой справе, згодна Выбарчаму кодэксу, з’яўляецца канчатковым, то абласны суд разглядаць заяву не будзе, – паведаміў  кіраўнік Жлобінскай арганізацыі “Справядлівага свету” Валерый Рыбчанка.

У лютым ад Жлобінскай арганізацыі “Справядлівага свету” у раённую выбарчую камісію быў вылучаны Валянцін Яўзрэзаў. Аднак раённыя ўлады, якія ўтваралі камісію, гэту кандыдатуру адхілілі. Жлобінскі суд, куды В. Рыбчанка звярнуўся са скаргай, пастанавіў: рашэнне аб адхіленні не супярэчыла Выбарчаму кодэксу, таму што ў кодэксе не ідзе гаворка аб уключэнні ў камісіі прадстаўнікоў менавіта апазіцыйных партый.

– Выбарчы кодэкс перад сёлетнімі выбарамі дапоўнілі палажэннем аб тым, што не меней чым 1/3 частку выбарчых камісій павінны складаць прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый. Кіраўніцтва дзяржавы казала, што цяпер апазіцыйныя партыі змогуць удзельнічаць у камісіях. Аднак гэтую 1/3 месцаў укамплектавалі з прадстаўнікоў праўладных арганізацый, такіх, як  “Белая Русь” і БРСМ. Мэта нашага звароту ў судовыя інстанцыі ў тым, каб стала зразумелым: ці існуе рэальная магчымасць для апазіцыйных партый удзельнічаць у выбарчых камісіях, – кажа Валерый Рыбчанка. – Таму зараз я рыхтую заяву ў вярхоўны суд Беларусі.

←Визит Януковича в Беларусь состоится в ближайшее время - посол Украины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика