Магілёў: Кандыдаты будуць мець тры хвіліны для выступу па радыё

Источник материала:  
Гэта стала вядома падчас пасяджэння абласной выбарчай камісіі.“Пасля непрацяглых абмеркаванняў, - гаворыць назіральнік ад ГА “БНФ Адраджэнне” і праваабаронца Барыс Бухель, - камісія вырашыла даць кожнаму кандыдату ў дэпутаты па тры хвіліны радыёэфірнага часа. Іх рашэнне тлумачылася тым, што ў Магілёве ў сярэднім 2,5 чалавекі на месца”.

“У законе пазначана, што кожнаму прэтэндэнту аднаразова прадастаўляецца радыёэфірны час. Але тры хвіліны для выступу вельмі мала. За гэты час амаль нічога не скажаш. Гэта можна назваць фікцыяй”, - гаворыць праваабаронца.

Акрамя гэта Барыс Бухель адзначае, што камісія прыняла рашэнне не друкаваць праграмы кандыдатаў у дэпутаты ў мясцовай прэсе.

←По Гомельской области конкуренция за депутатские места почти отсутствует

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика