Завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў

Источник материала:  
Завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў15 сакавіка завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.Вылучаць кандыдата ў дэпутаты могуць палітычныя партыі, працоўныя калектывы, а таксама грамадзяне шляхам збору подпісаў. Было зарэгістравана 16.860 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў.

Усяго на выбарах, якія пройдуць 25 красавіка, плануецца абраць 21.300 дэпутатаў. Яны павінны сфарміраваць 1.495 мясцовых саветаў, у тым ліку шэсць — абласных, адзін — мінскі гарадскі, 118 — раённых, 12 — гарадскіх у гарадах абласнога падпарадкавання, 14 — гарадскіх у гарадах раённага падпарадкавання, 56 — пасялковых, 1.288 — сельскіх.

Раней кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заяўляла, што не разлічвае на вялікую колькасць кандыдатаў на мясцовых выбарах. На яе думку, у Мінску ў кожнай акрузе ў сярэднім будзе зарэгістравана пяць кандыдатаў, у сельскіх саветах — паўтара.
Рэгістрацыя кандыдатаў будзе праходзіць з 16 па 25 сакавіка.

←ОБСЕ готово стать платформой в диалоге транспортной интеграции.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика