Беларусь удзячная ААЭ за падтрымку на сусветнай арэне
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся ўчора ў Мiнску з Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Аб'яднаных Арабскiх Эмiратаў у Рэспублiцы Беларусь Мухамедам Маерам Абдалой аль-Раiсi з нагоды завяршэння яго дыпмiсii.
"Не было такога выпадку, калi Беларусь звярнулася б да ААЭ з просьбай аб падтрымцы, i ваша дзяржава не адрэагавала", — адзначыў беларускi лiдар. "Перадайце кiраўнiцтву вашай краiны: вы можаце не сумнявацца ў прыстойнасцi i шчырасцi той пазiцыi, якую займае Беларусь у адносiнах да ААЭ, — сказаў Аляксандр Лукашэнка паслу. — Вы можаце цвёрда разлiчваць на нашу падтрымку па самым шырокiм спектры пытанняў". Кiраўнiк дзяржавы запэўнiў пасла, мiсiя якога ў Беларусi завяршаецца, у тым, што ў Мiнску яго будуць вельмi рады бачыць, i ён можа адчуваць тут сябе як дома.
У сваю чаргу Мухамед Маер Абдала аль-Раiсi падзякаваў беларускаму Прэзiдэнту за тое, што ён знайшоў час сустрэцца з iм, нягледзячы на загружанасць свайго графiка. "Гэта сведчанне прыярытэтнасцi нашых адносiнаў i таго, як ставяцца ў Беларусi да Аб'яднаных Арабскiх Эмiратаў", — сказаў дыпламат. Паводле слоў пасла, палiтычныя адносiны памiж дзвюма дзяржавамi апярэджваюць па сваёй дынамiцы эканамiчныя, аднак у будучынi гэта будзе навярстана.
БЕЛТА.