Ільготныя крэдыты ў беларускiх рублях на куплю айчынных тавараў змогуць атрымаць усе жадаючыя
13.03.2010
—
Новости Политики
Усе жадаючыя змогуць атрымлiваць iльготныя крэдыты ў беларускiх рублях на спажывецкiя патрэбы для набыцця ў гандлёвых арганiзацыях беларускiх тавараў па пералiку, зацверджанаму пастановай Савета Мiнiстраў. Такая норма змяшчаецца ў падпiсаным 12 сакавiка Прэзiдэнтам Беларусi Аляксандрам Лукашэнкам указе № 152 "Аб унясеннi змяненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 6 лiпеня 2009 г. № 371".
Раней у адпаведнасцi з указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 6 лiпеня 2009 года № 371 "Аб iльготным спажывецкiм крэдытаваннi" такое права было прадастаўлена толькi малазабяспечаным грамадзянам. Дакумент уступае ў сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.