Аляксандр Лукашэнка не задаволены станам i тэндэнцыямi развiцця хакея ў Беларусi

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка не задаволены цяперашнiм станам i тэндэнцыямi развiцця хакея ў Беларусi. Аб гэтым ён заявiў на нарадзе па пытаннях развiцця айчыннага хакея з шайбай, перадае БЕЛТА.

Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, за гэтай нарадай будзе яшчэ шэраг нарад на спартыўную тэматыку. Цяпер размова пойдзе пра хакей i пра ўсё, што звязана з зiмовымi вiдамi спорту, затым адбудзецца сур'ёзная размова ў рамках агульнага сходу НАК, будзе абмеркаваны ход падрыхтоўкi да маючай адбыцца летняй Алiмпiяды ў Лондане.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што на нарадзе размова iдзе пра хакей не таму, што, як прынята лiчыць, гэта любiмы вiд спорту Прэзiдэнта, а таму што для гэтага ёсць некалькi важкiх прычын. Першая — гэта выступленне на Алiмпiядзе ў Ванкуверы. "У мяне гэта выступленне выклiкае не толькi заклапочанасць, але i незадаволенасць з-за адсутнасцi выверанай стратэгii развiцця хакея напярэдаднi маючага адбыцца чэмпiянату свету 2014 года ў Мiнску", — сказаў Прэзiдэнт.

Па-другое, прадоўжыў ён, Алiмпiйскiя гульнi прыходзяць i адыходзяць, але наперадзе чэмпiянат свету па хакею ў Германii. Таму, упэўнены Аляксандр Лукашэнка, расслабляцца нi ў якiм выпадку нельга. "Але калi мы будзем так гуляць, як у Ванкуверы, то лепш туды ўвогуле не ехаць i сядзець дома. У Солт-Лейк-Сiцi мы былi чацвёртыя, а ў Ванкуверы цi то дзевятыя, цi то дваццатыя. Найгорш, што мы апынулiся невядома дзе", — заўважыў ён.

Акрамя таго, паводле слоў Прэзiдэнта, неабходна сур'ёзна разгледзець пытаннi далейшага функцыянавання мiнскага хакейнага клуба "Дынама". "Калi мы будзем i ў наступным годзе гуляць так, як гулялi ў гэтым годзе ў КХЛ, то лепш гэтыя грошы патрацiць на развiццё хакея ўнутры краiны, чым падарожнiчаць ад Уладзiвастока да Брэста па прасторах былога СССР", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што каманда ("Дынама" (Мiнск). — Заўвага БЕЛТА) гуляць магла, што вiдаць па асобных матчах, аднак гуляла настолькi няроўна, што гэта сведчыць аб безадказнасцi як кiраўнiцтва Федэрацыi хакея, каманды, так i самiх iгракоў.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу дзяржава не можа сабе дазволiць трацiць вялiкiя сродкi, якiя выдзяляюцца на хакей, упустую. Таму ў далейшым, папярэдзiў ён, на вялiкiя грошы без эфектыўнай аддачы разлiчваць не трэба. "У хакей сёння не iграюць — у хакей сёння б'юцца, асаблiва на Алiмпiядзе i чэмпiянатах свету, а вы ўсе едзеце пагуляць", — адзначыў Прэзiдэнт, звяртаючыся да ўдзельнiкаў нарады. Што датычыцца зарплат хакеiстаў, то, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, дай Бог кожнаму такую зарплату, якую мае ў сярэднiм хакеiст у Беларусi.

Каментуючы прапановы, якiя раней былi агучаны шэрагам спецыялiстаў аб тым, каб дадаткова да мiнскага клуба "Дынама" дэлегаваць для ўдзелу ў розыгрышы КХЛ клуб "Юнацтва" (Мiнск), а магчыма, i нейкую трэцюю каманду, кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што не супраць гэтага, але толькi тады, калi першая каманда заваюе хоць бы бронзавыя медалi. Таму, прадоўжыў ён, размовы аб тым, каб накiраваць яшчэ адну каманду, трэба спынiць. "Калi ў некага ёсць грошы, то, калi ласка, плацiце i гуляйце", — сказаў Прэзiдэнт, падкрэслiўшы, што дзяржава акажа дапамогу толькi тады, калi будуць добрыя вынiкi.

Кiраўнiк дзяржавы таксама адзначыў упушчэннi i ў развiццi дзiцяча-юнацкага хакея. У прыватнасцi, на пяршынствах свету юнацкая каманда 18-гадовых хакеiстаў выступае нестабiльна, то выбываючы з вышэйшага дывiзiёна, то вяртаючыся ў яго. Аналагiчная сiтуацыя складваецца з юнiёрскай камандай ва ўзросце да 20 гадоў. Калi ў 2004—2007 гадах яна пераходзiла з першага ў вышэйшы дывiзiён, то апошнiя тры гады запар яна апусцiлася на 13-е месца. З усяго гэтага вынiкае, лiчыць Аляксандр Лукашэнка, што да гэтага часу Федэрацыяй хакея, Мiнiстэрствам спорту i турызму, аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам не сфармулявана дакладная сiстэма i не прыкладаюцца належныя намаганнi для выхаду дзiцяча-юнацкага хакея на сусветны ўзровень.

"Узровень гульнi камандаў зусiм невысокi. Людзi не настроены на барацьбу, няма сучаснага хакея. Усе бачылi, як гуляюць амерыканцы i канадцы на Алiмпiядзе: барацьба не тое што на кожным метры, але на кожным сантыметры пляцоўкi", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

←Место рождения дружбы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика