Афiцыйную дэлегацыю Беларусi на юбiлейных мерапрыемствах у Лiтве ўзначалiць Вiктар Бура

Источник материала:  

Беларусь прыме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 20-й гадавiны аднаўлення незалежнасцi Лiтвы, якiя пройдуць 11 сакавiка. Афiцыйную дэлегацыю нашай краiны ўзначалiць намеснiк прэм'ер-мiнiстра Вiктар Бура.

Кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка праiнфармаваў аб гэтым рашэннi Прэзiдэнта Лiтоўскай Рэспублiкi Далю Грыбаўскайтэ ў пасланнi ў адказ. Аляксандр Лукашэнка шчыра падзякаваў калезе за запрашэнне i адзначыў высокi патэнцыял далейшага развiцця палiтычных, эканамiчных i культурных сувязяў у iнтарэсах беларускага i лiтоўскага народаў. Падкрэслiўшы важнасць умацавання дыялога на вышэйшым дзяржаўным узроўнi, беларускi Прэзiдэнт пацвердзiў запрашэнне кiраўнiку лiтоўскай дзяржавы наведаць з вiзiтам Рэспублiку Беларусь.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←Готовность

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика