Ордэнам "За асабiстую мужнасць" пасмяротна ўзнагароджаны палкоўнiкi Аляксандр Жураўлевiч i Аляксандр Марфiцкi

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў указ, у адпаведнасцi з якiм ордэнам "За асабiстую мужнасць" пасмяротна ўзнагароджаны намеснiк камандзiра па лётнай падрыхтоўцы 61-й знiшчальнай авiяцыйнай базы Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сiлаў i войскаў процiпаветранай абароны Узброеных Сiлаў палкоўнiк Аляксандр Жураўлевiч i намеснiк камандуючага войскамi па авiяцыi Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сiлаў i войскаў ППА Узброеных Сiлаў палкоўнiк Аляксандр Марфiцкi. Загiнулыя афiцэры ўдастоены гэтых узнагародаў за смелыя i рашучыя дзеяннi пры абставiнах, звязаных з рызыкай для жыцця, асабiстую мужнасць i адвагу, праяўленыя пры выкананнi службовых абавязкаў, высокi прафесiяналiзм.

Як паведамлялася, 30 жнiўня на авiяшоу ў горадзе Радам (Польшча) у час выканання фiгуры вышэйшага пiлатажу разбiўся беларускi ваенны самалёт Су-27. Абодва члены экiпажа — лётчыкi-снайперы Аляксандр Марфiцкi i Аляксандр Жураўлевiч загiнулi. Адразу пасля катастрофы прэс-служба Мiнабароны Беларусi агучыла папярэднюю версiю, згодна з якой прычынай крушэння стала пападанне птушкi ў рухавiк. Лётчыкi адвялi самалёт ад населенага пункта не катапультуючыся i цаной свайго жыцця прадухiлiлi больш цяжкiя наступствы.

←Боевая точка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика