Віншаванне Прэзiдэнта
10.03.2010
—
Новости Политики
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў з 60-годдзем мастацкага кiраўнiка дзяржаўнай тэатральна-вiдовiшчнай установы "Моладзевы тэатр эстрады", народнага артыста Беларусi Васiля Раiнчыка.
"Блiскучым талентам i нястомнай плённай творчасцю Вы ўнеслi значны ўклад у развiццё нацыянальнай музычнай культуры. З Вашым iмем звязаны лепшыя старонкi гiсторыi легендарнага ансамбля "Верасы", дзякуючы якому беларуская эстрада атрымала мiжнародную папулярнасць i прызнанне. Створаныя Вамi цудоўныя, меладычныя вакальныя творы ўпрыгожваюць рэпертуар спевакоў розных пакаленняў i па праве ўваходзяць у залаты фонд айчыннага мастацтва", — гаворыцца ў вiншаваннi.