Расiя зацягвае выкананне дамоўленасцяў па ўмовах пастаўкi нафты i нафтапрадуктаў у Беларусь
06.03.2010
—
Новости Политики
Расiйскi бок зацягвае выкананне шэрагу дамоўленасцяў, дасягнутых у вынiку перагавораў 27 студзеня 2010 года ў Маскве аб умовах пастаўкi нафты i нафтапрадуктаў з Расiйскай Федэрацыi ў Беларусь.
Аб гэтым заявiла ў iнтэрв'ю журналiстам намеснiк начальнiка ўпраўлення арганiзацыi мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камiтэта Беларусi Наталля Рынкевiч, перадае БЕЛТА.
Блакiраванне вырашэння гэтага пытання не толькi супярэчыць двухбаковым дамоўленасцям, але i вядзе да iстотных эканамiчных стратаў для суб'ектаў гаспадарання краiн.