Наталля Пяткевiч: Ідэалагiчная вертыкаль у Беларусi адбылася

Источник материала:  

Пастаўленая задача адрадзiць на вышэйшым узроўнi iдэалагiчную работу ў Беларусi ў поўнай меры рэалiзуецца. Такую думку выказала першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Наталля Пяткевiч, якая прымала ўдзел у рабоце рэгiянальнай канферэнцыi iдэалагiчных работнiкаў Брэсцкай вобласцi ў Кобрыне, перадае БЕЛТА.

"Сёння мы ўжо можам сказаць, што iдэалагiчная вертыкаль у нашай краiне ёсць, i мы ўжо гаворым не пра станаўленне, а пра ўдасканаленне яе работы", — сказала Наталля Пяткевiч.

У якасцi пазiтыўнага змянення яна адзначыла з'яўленне iдэолагаў не толькi ў дзяржаўнай сферы, але i ў прыватным бiзнэсе. "Прыемна адзначыць, што на прыватных прадпрыемствах выбудоўваецца iдэалагiчная работа, i гэта не нацiск зверху, а сапраўды патрэбнасць. Гэта вельмi важна, таму што задача iдэалагiчнай работы — ствараць непасрэдны кантакт памiж простым чалавекам i ўладай, садзейнiчаць выяўленню патрэбнасцяў, праблем людзей i iх вырашэнню. Гэта галоўная задача, без вырашэння якой не можа iснаваць дзяржава, i гэта галоўнае прызначэнне iдэолага", — лiчыць Наталля Пяткевiч.

Паводле слоў Наталлi Пяткевiч, у апошнiя гады электарат вельмi змянiўся: значна павысiлася палiтычная, прававая, эканамiчная культура грамадзян. Гэтыя перамены патрабуюць асаблiва ўважлiвых адносiнаў да праблемы кадраў у iдэалагiчнай сферы, лiчыць яна.

Першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта адзначыла, што сёння адной з важнейшых задач, якiя неабходна вырашыць, з'яўляецца фармiраванне сучаснай, крэатыўна мыслячай, iнiцыятыўнай iдэалагiчнай вертыкалi, здольнай аператыўна рэагаваць на зменлiвую рэальнасць.

Новыя падыходы, на думку Наталлi Пяткевiч, неабходныя i ў пытаннях падрыхтоўкi кадраў, у тым лiку размова iдзе аб забеспячэннi пастаяннай магчымасцi павышэння квалiфiкацыi.

←Новый поворот

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика