Дарагiя суайчыннiцы!

Источник материала:  

Прымiце мае шчырыя вiншаваннi з цудоўным святам — Днём жанчын.

Ва ўсiх галiнах дзейнасцi грамадства i дзяржавы, у розных сферах чалавечага жыцця вы праяўляеце свае лепшыя рысы — дабрыню i спагадлiвасць, духоўнасць i мiласэрнасць, высокi прафесiяналiзм i адказнасць. Дзякуючы вам нястомна абнаўляюцца жыццёвыя сiлы беларускага народа, дынамiчна развiваюцца адукацыя i навука, культура i мастацтва, ахова здароўя i спорт.

Няхай i надалей вашымi талентамi, працай, грамадзянскай актыўнасцю памнажаюцца слава, дабрабыт i прыгажосць Беларусi.

Радасцi вам i здароўя, узаемаразумення i згоды ў сям'i, дастатку ў доме i ўдачы.

Будзьце шчаслiвыя i каханыя!

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

←Новый поворот

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика