Кiёскi на прыпынкi не вернуцца
19.02.2010
—
Новости Политики
Пра гэта паведамiў журналiстам галоўны спецыялiст упраўлення арганiзацыi гандлю i паслуг Мiнiстэрства гандлю Юрый Манькоў.
— Пазiцыя, што кiёскi — гэта нецывiлiзаваная форма гандлю, застаецца. І не толькi ў Беларусi выказваецца такое меркаванне. Вы ведаеце, што i суседзi нашы таксама пра гэта кажуць.
Па словах Юрыя Манькова, гандаль павiнен быць цывiлiзаваным, а не праз маленькае акенца недзе за вуглом вам нешта прадалi i вы не можаце адэкватна ацанiць тое, што купляеце. Нагадаем, што кiёскi цалкам знiклi з мiнскiх прыпынкаў напрыканцы 2008 года.
Настасся Занько.