Творчы лёс звязаны з беларускай зямлёй
19.02.2010
—
Новости Политики
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў народнага артыста Расiйскай Федэрацыi Юрыя Антонава з 65-годдзем.
У вiншаваннi, у прыватнасцi, адзначаецца: "Мы ганарымся тым, што Ваша жыццё i творчы лёс непарыўна звязаныя з беларускай зямлёй, дзе Вы зрабiлi першыя крокi ў музыцы i атрымалi пуцёўку ў вялiкае творчае жыццё. У нашай краiне Вы заваявалi сэрцы адданых прыхiльнiкаў, якiя з нецярпеннем чакаюць сустрэч з любiмым артыстам".
"Няхай Ваш дзiўны талент заўсёды зачароўвае слухачоў, дорыць людзям радасць i добры настрой", — пажадаў Прэзiдэнт артысту.