Сяргею Картэсу — 75
19.02.2010
—
Новости Политики
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў народнага артыста Беларусi Сяргея Картэса з 75-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы.
"Вас па праву называюць адным з самых яркiх прадстаўнiкоў сучаснай беларускай кампазiтарскай школы, якому падуладны самыя розныя музычныя жанры, — адзначаецца, у прыватнасцi, у вiншаваннi. — Дзякуючы Вашаму таленту, непаўторнай творчай манеры, энергii i энтузiязму беларуская опера атрымала новае сцэнiчнае ўвасабленне i сучасную музычную мову".
Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што Сяргей Картэс яшчэ доўгiя гады будзе гэтак жа плённа працаваць на карысць нацыянальнай культуры, i пажадаў юбiляру здароўя, невычэрпнага натхнення, шчасця i дабрабыту.