Роля СМІ ў часе выбараў

Источник материала:  
Роля СМІ ў часе выбараў

«Палітычныя кампаніі — гэта праверка сродкаў масавай інфармацыі на маральнасць і прафесіяналізм, і толькі ад нас залежыць, будуць СМІ ў часе будучых выбарчых кампаній прафесійным медыйным полем ці „блашыным рынкам“, дзе ўсё прадаецца і купляецца…».

Такое меркаванне выказала Першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Пяткевіч 16 лютага на семінары «Роля СМІ ў забеспячэнні канстытуцыйных правоў грамадзян пры правядзенні выбарчых кампаній». Аднадзённую сустрэчу зладзіла ГА «Беларускі саюз журналістаў» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і Нацыянальнага прэс-цэнтра.

Да ўдзелу ў ёй арганізатары запрасілі шэраг вядомых беларускіх журналістаў з Мінска і рэгіёнаў, медыяэкспертаў, кіраўніка офіса АБСЕ ў Мінску Бендыкта Халера, дарадцу прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Ганна Карлсрайтэр, кіраўнікоў ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Большасць выступоўцаў ў сваіх прамовах выходзіла за межы заяўленай тэмы семінара. «Выбарчай» тэматыкі строга прытрымлівалася ў сваім выступе хіба што старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. Яна выказала ўпэўненасць, што ў грамадскай свядомасці выбары звычайна выглядаюць так, як іх асвятляюць, а не так, як яны праходзяць на самой справе. Але ў нашай краіне гэтая тэндэнцыя не такая моцная «ў сілу дзяржаўнай манаполіі на электронныя СМІ». У той жа час, «дзяржаўным СМІ заўсёды складаней, паколькі афіцыйны пункт гледжання не можа вольна інтэрпрэтавацца, нават дзеля рэйтынгу і продажаў», — лічыць старшыня ЦВК.


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика