Мартынаў прыехаў на мужчынскую размову
12.02.2010
—
Новости Политики
Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў з рабочым візытам наведвае Польшчу. Ён правядзе перамовы зь міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім. 8 лютага Сікорскі паабяцаў «па-мужчынску» пагаварыць са сваім беларускім калегам падчас яго прыезду.Напярэдадні з кансультацыяў у Варшаве вярнуўся ў Менск польскі амбасадар Генрык Літвін.
Візыт Сяргея Мартынава адбываецца на тле абвастрэньня канфлікту беларускіх уладаў з непрызнаваным саюзам палякаў пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс. Рэзананс, які выклікала гэта ў Варшаве, дае падставы меркаваць, што спадару Мартынаву ня ўдасца пазьбегнуць непрыемных размоваў, лічыць беларускі палітоляг Алесь Лагвінец:
«Можа, будзе знойдзена нейкая часовая формула, і беларускія ўлады прыпыняць сваю ідэалягічную, рэпрэсіўную машыну, накіраваную супраць неафіцыйнага Саюзу палякаў Беларусі. Дзеяньні супраць польскай меншасьці ў Беларусі – гэта даўно сплянаваная акцыя. Гэта цыклічнае дзеяньне, якое адбываецца напярэдадні выбарчых кампаніяў. Такім чынам беларускія ўлады хочуць распаліць антыпольскія настроі».
Дзеяньні супраць польскай меншасьці ў Беларусі – гэта даўно сплянаваная акцыя. Гэта цыклічнае дзеяньне, якое адбываецца напярэдадні выбарчых кампаніяў
Экспэрт варшаўскага Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Каміль Клысіньскі сказаў:
«Тут у кожнага боку ёсьць свае аргумэнты і трэба дамовіцца. Будзе складана, але абыйсьці гэту праблему не атрымаецца. Тут проста трэба знайсьці нейкае рашэньне».
У інтэрвію польскаму выданьню «Rzeczpospolita» Сяргей Мартынаў адзначыў, што «ўмяшаньне беларускай дзяржавы, а тым больш польскай, у справы Саюзу палякаў Беларусі ні да чаго добрага не вядзе». Маўляў, абедзьве арганізацыі – пад кіраўніцтвам Станіслава Сямашкі і Анжалікі Борыс – «павінны самастойна вырашыць свае праблемы» і не шукаць падтрымкі ў іншых. Паводле Мартынава, разьвіцьцё ў сфэры дэмакратыі ў Беларусі «ня будзе залежаць ад патрабаваньняў ЭЗ, але ад уласных запатрабаваньняў беларусаў».
Камэнтуючы гэтае інтэрвію, Каміль Клысіньскі адзначыў:
«Мартынаў нічога новага не сказаў. Груба кажучы, гэта кружэлка нумар два і нумар тры. Такія ж схемы, якія прымяняліся раней, што гэта, маўляў, унутраная справа Беларусі; магчыма, у нас няма дэмакратыі, але ў іншых краінах таксама ёсьць праблемы; «Усходняе партнэрства» гэта добра, але ў энэргетыцы, транспарце, лягістыцы, а не ў дэмакратыі. Гэта было, і нічога новага няма».
Паводле Каміля Клысіньскага, у Польшчы сытуацыя выклікала моцную рэакцыю, і гэта зразумела, бо «гэта адчувальнае пытаньне, яно ня толькі польска-беларускае, але і эўрапейска-беларускае».
Калі ўлада не выконвае ўзятыя на сябе абавязкі, на прыкладзе Польшчы можна пабачыць, што рэакцыя будзе амаль што імгненнай
Ці можна казаць, што прагматычны падыход Эўропы да Беларусі церпіць паразу? На гэта Алесь Лагвінец сказаў:
«Улады спрабуюць адасобіць эканамічныя інтарэсы ад палітычных момантаў. І сёньня яны якраз напаляюць палітычную сытуацыю. Ня варта лічыць, што прагматычная лінія адразу будзе даваць наўпроставы вынік. Лінія Эўразьвязу накіравана на паступовыя і пасьлядоўныя зьмены. Калі ўлада дзейнічае рэпрэсіўна датычна сваіх грамадзянаў, не выконвае ўзятыя на сябе абавязкі, на прыкладзе Польшчы можна пабачыць, што рэакцыя будзе амаль што імгненнай».