Узрасла сярэднямесячная заработная плата
12.02.2010
—
Новости Политики
У Беларусi налiчаная сярэднямесячная заработная плата ў 2009 годзе склала Br998,3 тыс. — на 12,6 працэнта больш у параўнаннi з узроўнем 2008 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў Нацыянальным статыстычным камiтэце.
Налiчаная сярэдняя заработная плата работнiкаў Беларусi ў снежнi 2009 года была вышэйшая на 9 працэнтаў у параўнаннi са снежнем 2008 года i на 7,9 працэнта — у параўнаннi з лiстападам 2009 года.
Рэальная заработная плата (разлiчаная з улiкам росту спажывецкiх цэнаў на тавары i паслугi) у 2009 годзе зменшылася на 0,4 працэнта ў параўнаннi з 2008 годам. Рэальная заработная плата ў снежнi 2009 года была нiжэйшая на 1 працэнт у параўнаннi са снежнем 2008 года, але вышэйшая на 6,5 працэнта ў параўнаннi з лiстападам 2009 года.