Ці прадае Беларусь зброю ў праблемныя краіны?
23.01.2010
—
Новости Политики
Памеры паставак зброі зь Беларусі ў праблемныя краіны экспэрты ацаніць не бяруцца, але з пэўнасьцю кажуць пра пастаўкі ў Судан, Іран, Вэнэсуэлу, Паўднёвую Карэю. Якія для гэтага ёсьць падставы?
У 1995-м годзе, падчас вайны на тэрыторыі былой Югаславіі, у Адрыятычным моры быў перахоплены карабель са стралковай зброяй і боепрыпасамі, які набліжаўся да зоны баявых дзеяньняў. ААН на той момант забараніла забясьпечваць удзельнікаў канфлікту зброяй, а сілы НАТО правяралі ўсе падазроныя транспарты. Па дакумэнтах выходзіла, што зброю набылі камэрсанты-пасярэднікі, але крыніцу зброі выявілі хутка — Беларусь.
Аглядальнік Раман Якаўлеўскі згадвае:
«Цікава было, як Аляксандар Лукашэнка потым тлумачыў: мы, маўляў, прадаем законна, а хто потым куды гэта прадае, мы не нясем адказнасьці. Так гэта было».
А як зараз?
Дадзеныя пра прыбыткі Беларусі ад гандлю зброяй разыходзяцца, бо афіцыйныя беларускія крыніцы на гэтую тэму ўвогуле маўчаць, а замежныя назіральнікі часта карыстаюцца непацьверджанымі зьвесткамі. Гэтак, паводле адмыслоўцаў, на якіх спасылаюцца ў Кангрэсе ЗША, Беларусь за пэрыяд з 1999 па 2006 гады нібыта зарабіла на гандлі зброяй каля мільярда даляраў, што ставіць яе на 11-е месца ў сьвеце па экспарце зброі. А вось швэдзкі Міжнародны інстытут дасьледаваньняў міру падлічыў, што з 1997 па 2001 год Беларусь зарабіла на гандлі зброяй 1,5 мільярда даляраў. Плацілі за беларускую зброю ў розныя часы Іран, Пэру, Віетнам, Уганда, Лібія, Кітай, Індыя. Афіцыйныя беларускія крыніцы дадаюць да гэтага сьпісу Кот-д’Івуар, Альжыр, Судан. Пастаўкі ў Судан з пачатку 2000-х гадоў, калі там выбухнула грамадзянская вайна, нібыта спыніліся, але незалежныя назіральнікі гэтаму веры не даюць. Згадваецца, у прыватнасьці, што Беларусь страціла ў раёне Афрыканскага рогу два вялікія транспартныя самалёты і што дзейнасьць беларускіх пасярэднікаў у гэтым рэгіёне выклікае падазрэньні.
Але найбольш кангрэсмэнаў ЗША непакоіць тое, што зброя, якую Беларусь прадае Ірану і Судану, можа патрапіць да тэрарыстаў, а таксама тое, што Беларусь можа прадаць Ірану расейскія ракетныя комплексы С-300 і павысіць абароназдольнасьць гэтай краіны пастаўкамі самалётаў і авіяцыйных рухавікоў.
Незалежны вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін лічыць боязь амэрыканскіх кангрэсмэнаў перабольшанай:
«Стралковай зброі ў сьвеце прадаецца дастаткова, нават зэнітных мабільных комплексаў таксама дастаткова. Мяркую, Аляксандар Лукашэнка зараз ня стане сварыцца Аляксандар Лукашэнка зараз ня стане сварыцца з Захадам, прадаючы камусьці зброю ў праблемныя краіны.
з Захадам, прадаючы камусьці зброю ў праблемныя краіны. Аляксандар Лукашэнка зараз ня стане сварыцца з Захадам, прадаючы камусьці зброю ў праблемныя краіны.Яму патрэбная падтрымка
Захаду ў нафтавым канфлікце з Расеяй. Калі праблему разглядаць комплексна, то я ня бачу ўмоваў для такога ўважлівага кантролю за Беларусьсю ў гэтай галіне».
Аляксандар Алесін пералічыў вырабы, зь якімі найперш выходзіць цяпер Беларусь на рынак узбраеньняў. Гэта праграмнае забесьпячэньне, аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня, электронныя кампанэнты для зброі, оптыка. «Тэрарыстычныя рэжымы гэта ня можа зацікавіць», — мяркуе Аляксандар Алесін. Што да ракетных комплексаў С-300, аглядальнік заўважае, што такія пастаўкі зь Беларусі ў Іран немагчыма правесьці незаўважна, улічваючы памеры гэтых комплексаў.
З гэтым згодны падпалкоўнік у адстаўцы Мікалай Статкевіч, які прафэсійна займаўся сыстэмамі супрацьпаветранай абароны. Паводле Мікалая Статкевіча, каб перавезьці комплексы С-300, авіяцыяй не абыдзесься, а выкарыстоўваць караблі — значыць занадта рызыкаваць. Нядаўні выпадак з расейскім сухагрузам «Arctic Sea», які спынілі, паводле ізраільскай выведкі, на шляху ў Іран з ракетамі С-300, гэта пацьвярджае, мяркуе спадар Статкевіч. А вось што да гандлю звычайнай зброяй і ваеннай тэхнікай з Суданам ды іншымі краінамі, заўважанымі ў падтрымцы тэрарыстаў, Мікалай Статкевіч зьвязвае такую магчымасьць з рээкспартам расейскай зброі:
Мікола Статкевіч
«Гуляюць упартыя чуткі, што Беларусь займаецца рээкспартам зброі ў тыя краіны, куды Расея з розных матываў ня хоча пастаўляць. Вядома ж, што Беларусь пастаўляла зброю ў Судан, а яшчэ, прыкладам, у Сырыю. Тое, што пастаўляюць аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня ў Кітай, Індыю — гэта не забаронена. Але Судан, іншыя краіны Афрыкі — гэта было. Як былі і пастаўкі самалётаў у Паўднёвую Амэрыку».
Аглядальнік Раман Якаўлеўскі згадвае пра сувязі беларускіх кіроўных колаў з расейскімі ў справе таемнага гандлю зброяй яшчэ ў часе чачэнскіх войнаў. Паводле Рамана Якаўлеўскага, Беларусь спрычынілася да продажу стралковай зброі Лібіі, а потым гэтая зброя апынулася ў чачэнскіх паўстанцаў:
«Ніхто дагэтуль мяне ў гэтым не абверг. У тым ліку гэтыя зьвесткі не абверг у прыватнай гутарцы чачэнскі эмісар на Захадзе Закаеў, зь якім я сустракаўся ў Страсбуры».
Раман Якаўлеўскі згадаў, што ў той час Радай бясьпекі Расеі кіраваў генэрал Сяргей Іваноў, а ў Беларусі аналягічную пасаду займаў Віктар Шэйман, які потым патрапіў у сьпіс неўязных на Захад з прычыны магчымай датычнасьці да арганізацыі палітычных зьнікненьняў. Цяпер Віктар Шэйман кіруе адмысловай камісіяй па супрацоўніцтве Беларусі з Вэнэсуэлай. Аглядальнік Раман Якаўлеўскі мяркуе, што якраз сытуацыя ў Вэнэсуэле і ёсьць галоўнай прычынай пільнай увагі кангрэсмэнаў ЗША да Беларусі:
Раман Якаўлеўскі
«Прэзыдэнт Чавэс кажа пра тое, што Вэнэсуэла цяпер амаль у стане вайны з Калюмбіяй, Вэнэсуэла імкліва ўзбройваецца. Дарэчы, некалькі гадоў таму ў Калюмбіі пры разгроме базы мясцовых паўстанцаў у кампутары былі знойдзеныя зьвесткі пра дамову на пастаўку зброі праз Вэнэсуэлу, і ў гэтых дадзеных фігураваў той жа Віктар Шэйман».
Раман Якаўлеўскі заўважыў таксама, што маршрут замежных візытаў Леаніда Мальцава, які амаль 10 апошніх гадоў узначальваў Міністэрства абароны, амаль цалкам супадае са сьпісам краінаў, які фігуруе ў законапраекце кангрэсу ЗША: Судан, Іран, праблемныя краіны Блізкага Ўсходу. Ня езьдзіў Мальцаў толькі ў Лібію, але там ужо пабываў новы міністар абароны Юрый Жадобін, які толькі заступіў на пасаду. Паводле назіральнікаў менавіта празь Лібію забясьпечваюцца пастаўкі зброі і запчастак для вайсковай тэхнікі ў ваюючыя краіны Афрыкі.
Назіральнікі адзначаюць істотны момант: Беларусь захавала і нават павялічыла свой патэнцыял як рамонтнай базы былой савецкай ваеннай тэхнікі — танкаў, самалётаў. Ня выключана, што гэтая тэхніка прызначаецца ня толькі краінам, гандляваць зь якімі ААН не забараняе.
Але беларускі ваенна-прамысловы комплекс, адзначаюць назіральнікі, за апошнія гады спазнаў ня толькі перамогі, але і адчувальныя паразы. Гэтак і ня быў пушчаны ў сэрыйную вытворчасьць беларускі танк-разьведчык «Сталкер», які распрацавалі ў Барысаве для ваенных рэйдаў па пустыні. На выставе ў Абу-Дабі «Сталкер» заглух літаральна перад трыбунай з ганаровымі гасьцямі, а зь ім спынілася і цэлая праграма, якая абяцала Беларусі немалыя грошы. Яшчэ адной паразы варта чакаць ад Кітаю — там ужо распрацоўваюць АСК ня горшыя за тыя, якія прапаноўвае Беларусь.