Якое значэньне будуць мець мясцовыя выбары?

Источник материала:  
Якое значэньне будуць мець мясцовыя выбары?Прэзыдэнт падпісаў указ аб прызначэньні мясцовых выбараў 25 красавіка 2010 году. Якія асаблівасьці гэтай выбарчай кампаніі? Як паўплываюць на яе зьмены ў Выбарчым кодэксе? Які фармат удзелу апазыцыі ў выбарах?

Удзельнікі: палітоляг Юрый Чавусаў і былая дэпутатка Віцебскага гарсавету, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Вольга Карач. 

Якія асаблівасьці гэтай выбарчай кампаніі?

Валер Карбалевіч: «Цяперашняя выбарчая кампанія, мусіць, будзе мець пэўныя асаблівасьці, якія адрозьніваюць яе ад мінулых кампаній. Як паўплываюць на яе новыя дачыненьні з Эўропай, пачатак прэзыдэнцкай кампаніі неўзабаве, іншыя чыньнікі?»

Юрый Чавусаў: «Прынцыповых зьменаў у статусе гэтай кампаніі ня будзе. Хоць гэта выбары органаў, якія, здавалася б, найбольш набліжаныя да людзей, але людзі цудоўна разумеюць сапраўдную цану мясцовых саветаў. Зьмяненьне заканадаўства аб мясцовым самакіраваньні не павялічыла паўнамоцтвы мясцовых саветаў.

Зь іншага боку, ёсьць адметнасьці зьнешніх умоваў, у якіх адбываюцца выбары. Эканамічны крызіс прыцягвае ўвагу людзей да палітыкі. Адбыліся зьмены выбарчага заканадаўства. Улады будуць імкнуцца прадставіць гэтыя выбары як крок наперад па шляху дэмакратызацыі».

Вольга Карач: «Найперш, будзе нізкая колькасьць удзельнікаў, кандыдатаў у дэпутаты. Апазыцыя ня мае стратэгіі масавага ўдзелу ў гэтых выбарах. Ёсьць стомленасьць, людзі ня бачаць сэнсу ўдзельнічаць. Вынік выбараў усе ведаюць.

Ня будзе інтрыгі, і людзям гэта нецікава.
Улады ўспрымаюць гэтую кампанію як рэпэтыцыю прэзыдэнцкіх выбараў паводле новага Выбарчага кодэксу. Трэба паказаць Эўропе, што выбары дэмакратычныя, а зь іншага боку, атрымаць патрэбны вынік.

Яшчэ адна асаблівасьць: нізкі ўдзел насельніцтва. Бо ня будзе інтрыгі, і людзям гэта нецікава. Улада, разумеючы гэта, зьняла парог яўкі. Бо гэта быў галаўны боль для ўсіх выбарчых камісіяў».

Як паўплываюць на выбары зьмены ў Выбарчым кодэксе?

Карбалевіч: «Як паўплываюць зьмены ў Выбарчым кодэксе на ход выбарчай кампаніі? Ці лягчэй будзе апанэнтам рэжыму ўдзельнічаць у ёй?»

Чавусаў: «Любыя зьмены ў сыстэме — гэта пагроза яе дэзарганізацыі. Гэты чыньнік дае спадзяваньні разварушыць звыклы выбарчы сцэнар. Можна прагназаваць актыўны ўдзел праўладных грамадзкіх арганізацый і партый у кампаніі. Для гэтага трэба будзе актывізаваць дзейнасьць структураў, якія знаходзяцца ў паўмёртвым стане: „Белая Русь“, БРСМ, ФПБ, праўладныя партыі. Вось пасьля доўгай сьпячкі прачнулася Аграрная партыя.

Адмена парога яўкі мяняе сцэнар выбараў для апазыцыйных кандыдатаў. Яны могуць змабілізаваць сваіх прыхільнікаў і прывесьці на выбарчыя ўчасткі, а ўлады ня будуць гнацца за яўкай. І гэта дасьць апазыцыянэрам перавагу».

Карач: «Мы ў Віцебску назіраем павышэньне актыўнасьці працы выканкамаў з прадзяржаўнымі грамадзкімі арганізацыямі. Вось улада разьнесла мясцовыя і прэзыдэнцкія выбары. Мясцовыя выбары павінны былі адбыцца восеньню. Бо ўладам трэба час для аналізу настрояў грамадзтва, каб скарыстаць яго пры правядзеньні прэзыдэнцкіх выбараў. А апазыцыі якраз было б выгадна, каб мясцовыя і прэзыдэнцкія выбары праходзілі разам. Лягчэй было б праводзіць мабілізацыю людзей».

Які фармат удзелу апазыцыі ў выбарах?

Карбалевіч: «Як апазыцыя зьбіраецца ўдзельнічаць у выбарах? Які сэнс удзелу? Якія мэты і задачы? Якая стратэгія і тактыка? Які фармат? Ці будуць нейкія агульнанацыянальныя кампаніі? Або ў кожнай акрузе будзе свая кампанія?»

Колькасьць кандыдатаў ад апазыцыі будзе нечувана малая.
Чавусаў: Колькасьць кандыдатаў ад апазыцыі будзе нечувана малая.«Мясцовыя выбары трэба разглядаць як пралог
да прэзыдэнцкіх выбараў. У апазыцыйных партыях сапраўды існуе стомленасьць і апатыя. Колькасьць кандыдатаў ад апазыцыі будзе нечувана малая. Выбары пакажуць, ці існуе ў апазыцыі патэнцыял для працы з насельніцтвам.

Існуе праблема супольных дзеяньняў. З аднаго боку, адбываецца працэс атамізацыі, дзяленьня апазыцыйных структураў, якія ня здольныя паміж сабою дамовіцца. Нават у рамках Беларускага незалежніцкага блёку (БНБ) пакуль не дасягнутае пагадненьне аб стварэньні адзінага сьпісу кандыдатаў.

Магчыма, ня будзе вылучана адзінай агульнанацыянальнай задачы, мэты. Толькі ў тых акругах, дзе будуць удзельнічаць лідэры грамадзкай думкі, партыйныя ці непартыйныя, там можа быць сапраўдная канкурэнцыя».

Карач: «У рэгіёнах ня будзе канфлікту паміж АДС і БНБ. І для апазыцыі мясцовыя выбары будуць трэніроўкай ідэй і людзей перад прэзыдэнцкімі выбарамі. У Віцебскай абласной арганізацыі АГП усе кандыдаты будуць ісьці з адзінай праграмай.

Апазыцыі ня трэба мець завышаных чаканьняў. Бо ў працэсе падліку галасоў нічога ня зьменіцца. Але і заніжаныя чаканьні таксама шкодныя. Бо ёсьць зьмены ў грамадзкай сьвядомасьці, людзі пачалі больш цікавіцца альтэрнатывай.

Ёсьць яшчэ адзін чыньнік. У мясцовых бюджэтах стала менш грошай. І мясцовыя ўлады маюць менш магчымасьцяў вырашаць сацыяльныя, камунальныя праблемы людзей. Гэтае дае апазыцыі новыя шанцы, якія можна скарыстаць і падчас прэзыдэнцкіх выбараў».

←Лукашенко проявил неожиданную сдержанность

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика