Работнiкi прадпрыемстваў "Белмедпрэпараты" i "Гомельтранснафта Дружба" ўдастоены дзяржаўных узнагародаў Беларусi
За высокi прафесiяналiзм, значны асабiсты ўклад у развiццё навукi, аховы здароўя, фармацэўтычнай галiны, нафтаправоднага транспарту, фiзiчнай культуры i спорту Прэзiдэнт Беларусi адзначыў дзяржаўнымi ўзнагародамi шэраг грамадзян краiны. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 5 студзеня.
Ордэна Пашаны ўдастоены галоўны навуковы супрацоўнiк лабараторыi нелiнейнай оптыкi Інстытута фiзiкi iмя Б.I. Сцяпанава Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Павел Апанасевiч. Медалём "За працоўныя заслугi" ўзнагароджаны начальнiк упраўлення спорту Мiнiстэрства спорту i турызму Мiкалай Бабец, а таксама работнiкi прадпрыемстваў "Белмедпрэпараты" i "Гомельтранснафта Дружба". Загадчык кафедры акушэрства i гiнекалогii Вiцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўнiверсiтэта Сяргей Занько ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.