На падтрымку таленавiтай моладзi выдзелена амаль Br460 млн

Источник материала:  

На фiнансаванне расходаў спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Беларусi па падтрымцы таленавiтай моладзi выдзелена Br459,181 млн. Адпаведнае распараджэнне падпiсаў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк дзяржавы зацвердзiў таксама рашэнне савета спецфонду.

З названых сродкаў Br239,855 млн будзе выплачана ў выглядзе прэмiй i стыпендый лаўрэатам мiжнародных i нацыянальных фестываляў i конкурсаў.

На выплату прызавых фондаў пераможцам Рэспублiканскага конкурсу маладых талентаў "Зорка ўзышла над Беларуссю", Рэспублiканскай музычна-тэарэтычнай алiмпiяды, Х Мiжнароднага конкурсу юных кампазiтараў iмя Ю.У. Семянякi, ІV Мiжнароднага конкурсу пiянiстаў "Мiнск-2010" i iншыя мэты, звязаныя з забеспячэннем дзейнасцi фонду, накiравана Br219,326 млн.

Як адзначылi ў прэс-службе, гэта распараджэнне дасць магчымасць забяспечыць адрасную дзяржаўную падтрымку лепшых прадстаўнiкоў таленавiтай моладзi, стварыць спрыяльныя ўмовы для пошуку, станаўлення i развiцця юных талентаў.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←Экспериментальная демократия

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика