Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў структурнай перабудовы Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта

Источник материала:  

Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў структурнай перабудовы Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта. Такую задачу ён паставiў 24 снежня ў час дакладу Кiраўнiка спраў Прэзiдэнта Мiкалая Корбута, нядаўна назначанага на гэту пасаду.

Аляксандр Лукашэнка закрануў кадравы i арганiзацыйны бакi работы непасрэдна Кiраўнiцтва справамi. Кiраўнiк дзяржавы зноў нагадаў пра сваё патрабаванне "чысцiнi кадраў", iх правiльнай расстаноўкi, а таксама ўмацавання Кiраўнiцтва за кошт высокаквалiфiкаваных, падрыхтаваных, сумленных, прыстойных супрацоўнiкаў, здольных у сучасных умовах выконваць тыя задачы, якiя стаяць у цэлым перад краiнай.

Прэзiдэнту даложана аб папярэднiх вынiках работы прадпрыемстваў Кiраўнiцтва справамi ў 2009 годзе. Кiраўнiк дзяржавы асаблiва падкрэслiў неабходнасць выканання прадпрыемствамi прагнозных паказчыкаў, а таксама вызначыў напрамкi iх работы на 2010 год.

Асноўнае патрабаванне Прэзiдэнта — прадпрыемствы павiнны выпускаць патрэбную прадукцыю, а таксама шукаць новыя рынкi для экспарту.

Акрамя таго, кiраўнiк дзяржавы паставiў задачу па далейшым развiццi сферы турызму, у тым лiку ў нацыянальных парках i запаведнiках. Турыстычныя аб'екты павiнны стаць прывабнымi як для жыхароў нашай краiны, так i для замежных грамадзян. Для гэтага ў рэспублiцы рэалiзуецца праграма, якая ў далейшым будзе скарэктавана ў адпаведнасцi з патрабаваннямi часу.

Прэзiдэнту таксама даложана аб ходзе рэалiзацыi праекта па развiццi спартыўна-аздараўленчага цэнтра "Чырвоная паляна" паблiзу Сочы. Паводле слоў Кiраўнiка спраў, у наступным годзе гэты аб'ект пачне працаваць на поўную магутнасць i зможа прымаць турыстаў, а таксама спартсменаў i аматараў гарналыжнага спорту. На сустрэчы iшла размова аб развiццi санаторыя "Беларусь" у Сочы, рэканструкцыi i будаўнiцтве тут новых аб'ектаў. Прэзiдэнт даручыў, каб да зiмовых Алiмпiйскiх гульняў 2014 года была створана ўся неабходная база для прыняцця як беларускiх спартсменаў, так i замежных гасцей.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←Руководство по плетению паутины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика