Беларусь шчыра радуецца поспехам сваiх юных грамадзян

Источник материала:  

Беларусi створаны ўсе ўмовы для жыцця i творчага развiцця дзяцей. Аб гэтым заявiў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на навагоднiм дабрачынным свяце для дзяцей у Палацы Рэспублiкi.

"У гэты няпросты час, калi мы будуем сваю краiну, мы стараемся стварыць усе ўмовы, каб вы былi разумнымi, прыгожымi i шчаслiвымi, каб вы любiлi сваю Радзiму", — сказаў Прэзiдэнт, звяртаючыся да дзяцей.

"Новы год — асаблiвае свята, якое вызначае настрой на 365 дзён наперад. I таму заўсёды вельмi прыемна пачынаць святкаванне Новага года з сустрэчы з вамi — маленькiмi грамадзянамi Беларусi, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта сiмвалiчна, таму што вы — будучае нашай краiны. Вам трэба будзе будаваць нашу незалежную, прыгожую сiнявокую Беларусь".

Прэзiдэнт падкрэслiў, што для юных жыхароў Беларусi адкрыты шырокi доступ да самых перадавых тэхналогiй. "Словам, усё, што вы захочаце зрабiць, вы зможаце ў сваёй краiне", — сказаў кiраўнiк дзяржавы, нагадаўшы, што ў Беларусi развiваюцца камп'ютарныя i касмiчныя тэхналогii, абнаўляюцца гарады i вёскi, узводзяцца лядовыя i водныя палацы, велатрэкi, гарналыжныя комплексы. Пабудавана Нацыянальная бiблiятэка — адна з лепшых у свеце. Расчынiў свае дзверы абноўлены тэатр оперы i балета.

Беларусь шчыра радуецца поспехам сваiх юных грамадзян

"Я вельмi хацеў бы, каб вы цанiлi тое, што ў вас ёсць такi куток зямлi, на якiм вы жывяце пад мiрным небам, можаце атрымлiваць адукацыю ў добрых школах, займацца любiмай справай, — падкрэслiў Прэзiдэнт. — Мы, дарослыя, зрабiлi ўсё, каб Новы год для вас быў шчаслiвым".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ўся краiна шчыра радуецца поспехам падрастаючага пакалення, якое праслаўляе Беларусь у свеце. "Я чарговы раз магу назваць вядомае вам iмя Гены Караткевiча з Гомеля, якi трэцi раз запар заваяваў золата на мiжнароднай алiмпiядзе па iнфарматыцы. Яго называюць беларускiм цудам", — адзначыў Прэзiдэнт. Ён назваў таксама iмёны такiх юных артыстаў, як Даша Коваль i Насця Алясюк, на рахунку якiх адразу некалькi перамог на самых прэстыжных мiжнародных конкурсах. Вялiкай заслугай беларускiх дзяцей Аляксандр Лукашэнка лiчыць тое, што ў 2010 годзе Беларусi даверана ганаровае права прымаць у сябе дзiцячы конкурс песнi "Еўрабачанне". "Гэта не заслуга дарослых. Гэта ваша заслуга. Вы зрабiлi знакамiтай нашу краiну", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

"Няхай цяпло i святло нашага свята разам з агнямi галоўнай ёлкi краiны разляцiцца па ўсiх кутках Беларусi", — пажадаў Аляксандр Лукашэнка.

На свята ў Палацы Рэспублiкi былi запрошаны 2370 дзяцей ва ўзросце 8—14 гадоў з розных рэгiёнаў Беларусi. У склад дэлегацыi ўключаны дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў; дзецi, якiя выхоўваюцца ў апякунскiх i прыёмных сем'ях; дзецi сем'яў бежанцаў; пераможцы мiжнародных, рэспублiканскiх i рэгiянальных алiмпiяд, творчых конкурсаў, фестываляў, спартыўных спаборнiцтваў.

Акрамя яркага казачнага музычна-сцэнiчнага шоу ў выкананнi лепшых творчых калектываў краiны, элементам праграмы свята стала ўручэнне дзецям падарункаў ад Прэзiдэнта Беларусi.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←Руководство по плетению паутины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика