“Група АБСЭ не плянуе зьмяняць мэтадаў працы ў Беларусі”

Источник материала:  
“Група АБСЭ не плянуе зьмяняць мэтадаў працы ў Беларусі”Беларусі трэба яшчэ прыкласьці шмат намаганьняў, каб дасягнуць высокіх стандартаў дэмакратыі і свабодаў. Пра гэта казалі на выніковай прэсавай канфэрэнцыі чальцы дэлегацыі групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Яны паведамілі, што й надалей будуць прыяжджаць у Менск, каб даведацца, якія зьмены адбываюцца.Дэпутатка са Швэцыі Сэсылія Вігстрэм, якая ачольвае дэлегацыю, згадала, што апошнім разам рабочая група была ў Менску сёлета ў сакавіку. Мэта гэтага прыезду застаецца ранейшай — спрыяць разьвіцьцю дыялёгу паміж беларускімі ўладамі і разнастайнымі палітычнымі сіламі: 

“Мы высока цэнім інтэнсіўны дыялёг, які вядзе Беларусь з АБСЭ ды іншымі Асабліва хвалюе нас свабода мэдыяў, грамадзкіх арганізацыяў...
адпаведнымі структурамі ў падвышэньні дэмакратычных Асабліва хвалюе нас свабода мэдыяў, грамадзкіх арганізацыяў...
працэсаў. Але мы ведаем: патрэбна зрабіць яшчэ шмат. Асабліва хвалюе нас свабода мэдыяў, грамадзкіх арганізацыяў, магчымасьць для палітычных партыяў і грамадзянскай супольнасьці напоўніцу ўдзельнічаць у палітычным жыцьці краіны”.

Такія магчымасьці рэалізуюцца звычайна праз выбары. Таму журналістаў цікавіла, як міжнародныя парлямэнтары ацэньваюць зьмены і дапаўненьні да выбарчага заканадаўства Беларусі. Сэсылія Вігстрэм адмовілася ад камэнтароў. Яна спаслалася на тое, што АБСЭ дагэтуль не атрымала поўнага тэксту адкарэктаванага выбарчага заканадаўства з усімі зьменамі і дапаўненьнямі.

Аднак сябра групы Павал Панцыліюш (Польшча) сказаў, што яшчэ ў 2008 годзе рабочая група зьвяртала ўвагу беларускіх уладаў на праблемы ў дзьвюх сфэрах — рэгістрацыі кандыдатаў і падліку галасоў:

“Нам прыемна адзначыць, што ў выніку ўнясеньня зьменаў, падобна, знайшлося Трэба працаваць, каб вырашыць праблему падліку галасоў...
разьвязаньне першай праблемы. Але мы лічым — яшчэ Трэба працаваць, каб вырашыць праблему падліку галасоў...
трэба працаваць, каб вырашыць і праблему падліку галасоў”.

Адказваючы на пытаньне Радыё Свабода пра пэрспэктывы захаваньня офісу АБСЭ ў Беларусі, Сэсылія Вігстрэм пацьвердзіла, што гэтая праблема абмяркоўвалася падчас візыту дэлегацыі:

“Мы не атрымалі дакладнага адказу пакуль. Але наша група спадзяецца, што мандат офісу будзе падоўжаны ў якасьці навагодняга падарунка”.

На яшчэ адно пытаньне нашага Радыё — ці будзе рабочая група карэктаваць сваю стратэгію адносна Беларусі, пра што яе прасіла ўчора апазыцыя, — Сэсылія Вігстрэм адказала: “Група не плянуе зьмяняць сваіх мэтадаў працы”.

Палітычны аглядальнік Аляксандар Класкоўскі адзначае: цяжка патрабаваць, каб у Прагматычны дыялёг з Эўропай ідзе на ўмовах афіцыйнага Менску...
АБСЭ была цьвёрдая палітыка датычна Беларусі: Прагматычны дыялёг з Эўропай ідзе на ўмовах афіцыйнага Менску...

“Эфэктыўнай палітыкі няма нават у Эўразьвязу. Таму й так званы прагматычны дыялёг з Эўропай ідзе на ўмовах афіцыйнага Менску. У Эўразьвязе вядуць рэй краіны Заходняй, старой Эўропы. А АБСЭ — гэта ж арганізацыя панэўрапейская, куды ўваходзяць і постсавецкія краіны.

З наступнага году старшыняваць у АБСЭ будзе Казахстан. Ён мае рэпутацыю краіны аўтарытарнай. І таму тут будзе добрае паразуменьне паміж афіцыйным Менскам і Астаной”.

Сэсылія Вігстрэм паведаміла “Свабодзе”, што кіраўніком рабочай групы па Беларусі па-ранейшаму застаецца Ута Цапф. “Яна проста не змагла ў гэты час наведаць Менск. Але яна сюды яшчэ абавязкова прыедзе”,— сказала дэпутатка са Швэцыі.
←Заико: ослабление контроля над ценами вызовет их повышение

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика