Беларускiя кiнематаграфiсты здольны стварыць нацыянальныя кiнашэдэўры
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне кiнематаграфiстам Беларусi з нагоды 85-годдзя беларускага кiно.
Прэзiдэнт адзначыў, што нацыянальны кiнематограф прайшоў вялiкi шлях. Было шмат няпростых творчых пошукаў, мастацкiх узлётаў, яркiх iмёнаў сцэнарыстаў, рэжысёраў, аператараў, акцёраў, прадстаўнiкоў iншых прафесiй.
Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што галоўная задача сучасных беларускiх кiнематаграфiстаў — захоўваць, падтрымлiваць i развiваць гэтыя багатыя традыцыi з улiкам здабыткаў сусветнага экраннага мастацтва. "Глядач чакае ад вас цiкавых i высокамастацкiх фiльмаў пра славутыя старонкi мiнулага i сучаснага жыцця краiны, якiя абуджалi б у сэрцах гордасць за Радзiму", — гаворыцца ў прывiтаннi.
"Упэўнены, што вашы талент i энергiя дапамогуць адкрыць новую эпоху ў развiццi айчыннага кiнематографа, стварыць стужкi, дастойныя называцца нацыянальнымi шэдэўрамi", — падкрэслiў Прэзiдэнт.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.