Ярмошына: у бліжэйшы час Выбарчы кодэкс мяняцца не будзе
17.12.2009
—
Новости Политики
Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, адказваючы на пытанні журналістаў перад разглядам 17 снежня ў Савеце Рэспублікі паправак у некаторыя законы па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў.
Ярмошына не выключыла, што ў будучыні магчыма ўнясенне новых змяненняў у выбарчае заканадаўства. "Ні адзін закон не прымаецца канчаткова. Права ідзе за жыццём", — сказала глава ЦВК.
Тлумачачы, чаму выбарчае заканадаўства змяняецца праз дзевяць гадоў, яна адзначыла, што ў краіне змянілася грамадства, палітычная сістэма, па-іншаму дзейнічаюць партыі. Уласныя ідэі на прадмет удасканалення выбарчага заканадаўства ў Ярмошынай, паводле яе слоў, ёсць, аднак абнародаваць іх старшыня Цэнтрвыбаркама адмовілася. "Таму што мая заява ўспрымаецца як праграма дзеянняў", — патлумачыла яна, дадаўшы, што ў выпадку неабходнасці гатова падзяліцца ідэямі з суб'ектамі заканадаўчай ініцыятывы, у першую чаргу з прэзідэнтам.
Ярмошына адзначыла, што законапраект распрацаваны на аснове сумесных прапаноў еўрапейскіх і беларускіх экспертаў. Гэтыя прапановы наконт удасканалення выбарчага заканадаўства былі выпрацаваны з удзелам экспертаў АБСЕ ў пачатку года. Асноўнымі рысамі новага заканадаўства Ярмошына назвала "прагрэсіўнасць, павышэнне празрыстасці, узмацненне для выбаршчыка права на выбар".