Зменены Парадак фармiравання цэнаў на медыкаменты

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўказам № 621 ад 11 снежня ўнёс дапаўненнi ва ўказ ад 11 жнiўня 2005 года № 366 "Аб фармiраваннi цэнаў на лекавыя сродкi, вырабы медыцынскага прызначэння i медыцынскую тэхнiку".

Неабходнасць унясення дапаўненняў абумоўлена тым, што да гэтага часу не быў устаноўлены парадак фармiравання цэнаў на лекавыя сродкi i медыцынскiя тавары ў выпадку прадастаўлення фiнансавых скiдак айчыннымi арганiзацыямi-вытворцамi аптовым пакупнiкам краiны.

Унесеныя дапаўненнi ва ўказ № 366 дадуць магчымасць айчынным вытворцам прадастаўляць фiнансавыя скiдкi на тых жа ўмовах, што ўстаноўлены для нерэзiдэнтаў Беларусi, якiя iмпартуюць лекавыя сродкi.

Увядзенне такога механiзма павiнна павысiць зацiкаўленасць аптэчных структур, у першую чаргу недзяржаўных, у набыццi медыцынскiх тавараў айчыннай вытворчасцi.

Атрыманне фiнансавых скiдак ад айчынных вытворцаў пры закупцы лекавых сродкаў дасць магчымасць прадпрыемствам сiстэмы "Фармацыя" кампенсаваць страты нерэнтабельных сельскiх аптэк, а таксама страты ад прыгатавання лекавых сродкаў у аптэках.

Указ уступае ў сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←ООН мятежный ищет бури...

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика