У Беларусi ў 2010 годзе будзе прадоўжаны эксперымент пры залiчэннi ў акадэмii музыкi i мастацтваў
У Беларусi ў 2010 годзе будзе прадоўжана правядзенне эксперыменту пры залiчэннi абiтурыентаў ва ўстановы адукацыi "Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi" i "Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў". Адпаведны ўказ падпiсаў Прэзiдэнт Беларусi.
Эксперымент быў пачаты ў 2009 годзе i заключаецца ва ўлiку пры паступленнi агульнай сумы балаў, падлiчанай па вынiках правядзення этапаў уступнага iспыту па прадмеце "творчасць" i сярэдняй ацэнкi па агульнаадукацыйных прадметах.
Пры гэтым ВНУ i ССНУ дазволена праводзiць першачарговае залiчэнне на творчыя спецыяльнасцi (на платную форму навучання) тых абiтурыентаў, якiя здавалi профiльныя ўступныя iспыты ў гэтай навучальнай установе.
Як растлумачылi ў прэс-службе, рэалiзацыя ўказа дасць магчымасць забяспечыць прыярытэт пры паступленнi ў ВНУ лепшых прадстаўнiкоў таленавiтай моладзi, стварыць спрыяльныя ўмовы для пошуку, станаўлення i развiцця юных талентаў.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.