У Беларусi зменены асобныя ўмовы правядзення аўкцыёнаў

Источник материала:  

Гэта прадугледжана ўказам Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi № 624 ад 11 снежня 2009 года "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у асобныя ўказы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь". Неабходнасць яго распрацоўкi выклiкана прывядзеннем заканадаўчых актаў у адпаведнасць з нормамi ўказа ад 5 мая 2009 года № 232 "Аб некаторых пытаннях правядзення аўкцыёнаў (конкурсаў)".

У прыватнасцi, указам уносяцца змяненнi i дапаўненнi ва ўказ ад 7 лютага 2005 года № 58 "Аб правядзеннi падрадных таргоў у будаўнiцтве i прызнаннi страцiўшымi сiлу асобных указаў, палажэння Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь". Тут выключаецца патрабаванне аб правядзеннi двойчы падрадных таргоў у выпадку, калi прызнана, што яны не адбылiся з-за адсутнасцi неабходнай колькасцi прэтэндэнтаў.

Акрамя таго, ва ўказе прадугледжваюцца ўмовы, на падставе якiх правядзенне таргоў пры заключэннi дагавораў на будаўнiцтва жылых дамоў не з'яўляецца абавязковым. Гэта будзе садзейнiчаць скарачэнню iнвестыцыйнага цыкла будаўнiцтва i спрашчэнню працэдуры выбару падрадчыка.

Змяненнi, унесеныя ва ўказ ад 18 снежня 2007 года № 657 "Аб некаторых пытаннях рэканструкцыi жылых дамоў", закранулi прадастаўленне ўдзельнiку конкурсу на прапанаваных iм умовах права на ажыццяўленне надбудовы жылых памяшканняў тыпавых спажывецкiх якасцяў у выпадку, калi да ўдзелу ў конкурсе дапушчаны толькi адзiн удзельнiк i прадстаўленая гэтым удзельнiкам конкурсная прапанова адпавядае ўмовам конкурсу.

Кампенсацыя затрат на арганiзацыю i правядзенне аўкцыёну (конкурсу), у тым лiку расходаў, звязаных са складаннем i прадастаўленнем удзельнiкам дакументацыi, неабходнай для яго правядзення, ажыццяўляецца ўдзельнiкам, якi выйграў таргi. Памер такой кампенсацыi не павiнен перавышаць сумы фактычных затрат на арганiзацыю i правядзенне аўкцыёну (конкурсу), складанне дакументацыi, неабходнай для яго правядзення, а таксама ўключаць затраты па раней праведзеных нерэзультатыўных аўкцыёнах (конкурсах) пры паўторным выстаўленнi аб'екта на таргi.

У выпадку рэалiзацыi права праектавання i надбудовы жылых памяшканняў павышанай камфортнасцi i (або) нежылых памяшканняў з заказчыкам (забудоўшчыкам) заключаецца дагавор пры яго згодзе пасля кампенсацыi iм затрат на арганiзацыю i правядзенне аўкцыёну, а таксама ўнясення платы за права заключэння гэтага дагавора ў памеры кадастравай вартасцi зямельнага ўчастка, на якiм знаходзiцца жылы дом, што падлягае рэканструкцыi, павялiчанай на 5 працэнтаў.

Ва ўказ ад 27 снежня 2007 года № 667 "Аб адабраннi i прадастаўленнi зямельных участкаў" унесены змяненнi ў частцы кампенсацыi арганiзатарам аўкцыёнаў фактычных затрат, звязаных з падрыхтоўкай i правядзеннем аўкцыёнаў, за права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў, а таксама прадастаўлення адпаведных правоў на набыццё адным грамадзянiнам (юрыдычнай асобай) права дагавора арэнды зямельнага ўчастка з унясеннем платы за гэта права ў памеры пачатковай цаны прадмета аўкцыёну, павялiчанай на 5 працэнтаў. Інфармацыя аб правядзеннi аўкцыёнаў па продажы права на зямельныя ўчасткi, а таксама аб'ектаў нерухомай маёмасцi падлягае абавязковаму апублiкаванню ў друкаваных сродках масавай iнфармацыi.

Акрамя таго, з указа ад 5 мая 2009 года № 232 "Аб некаторых пытаннях правядзення аўкцыёнаў (конкурсаў)" выключана норма, якая не будзе распаўсюджвацца на конкурсы, што праводзяцца пры ажыццяўленнi дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг).

Рэалiзацыя ўказа не запатрабуе выдзялення дадатковых сродкаў з рэспублiканскага бюджэту.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←ООН мятежный ищет бури...

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика