Прэзiдэнт Беларусi накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам мiжнароднай канферэнцыi Урокi Другой сусветнай вайны i Халакосту
Прэзiдэнт Беларусi накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам мiжнароднай канферэнцыi Урокi Другой сусветнай вайны i Халакосту
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам мiжнароднай канферэнцыi "Урокi Другой сусветнай вайны i Халакосту" ў Берлiне. Форум праходзiць напярэдаднi знамянальнай даты — 65-й гадавiны Вялiкай Перамогi над нацызмам.
"Другая сусветная вайна паказала звярыную сутнасць фашысцкай iдэалогii, адной з самых дзiкiх i бесчалавечных праяў якой была палiтыка татальнага знiшчэння цэлых народаў. Беларусь у поўнай меры адчула на сабе ўсе жахi Халакосту. Крывавымi ранамi на сэрцы нашай краiны сталi шматлiкiя гета i лагеры смерцi, дзе вяршыўся страшны генацыд. У адным толькi Трасцянцы пад Мiнскам было закатавана больш за 200 тыс. чалавек, сярод якiх — грамадзяне яўрэйскай нацыянальнасцi з усёй Еўропы", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.
"Памяць аб тых трагiчных гадах свяшчэнная. Мы ведаем, якую небяспеку для сусветнай супольнасцi ўяўляюць бязглуздыя расавыя тэорыi, ксенафобiя i антысемiтызм. І таму нiколi не дазволiм, каб iх атрутнае насенне прарасло на беларускай зямлi", — гаворыцца ў прывiтаннi.
Прэзiдэнт Беларусi выказаў упэўненасць, што цяперашняя канферэнцыя дасць новы стымул да кансалiдацыi антыфашысцкiх сiлаў, прывядзе да распрацоўкi праектаў, прызначаных нiколi больш не дапусцiць паўтарэння падобных трагедый.