Амбасада Беларусі ў В’етнаме займаецца лёсам Міхаіла Петухова

Источник материала:  
Амбасада Беларусі ў В’етнаме займаецца лёсам Міхаіла Петухова"Пытаньне трымае на кантролі пасольства Беларусі ў В'етнаме, якое ажыцьцяўляе ўсе неабходныя ў дадзенай сытуацыі функцыі ", - заявіў Інтэрфаксу прадстаўнік МЗС Беларусі.

Самалёт Іл-76 (бартавы нумар 4L-AWA) з амаль 40 тонамі зброі, у тым ліку ручнымі гранатамётамі і пераноснымі зэнітна-ракетнымі комплексамі, затрыманы 12 сьнежня ў аэрапорце Дон Мыанг у Бангкоку, дзе прызямліўся для дазапраўкі.

Камандзір самалёта грамадзянін Беларусі Міхаіл Петухоў паказаў падчас шасьцігадзіннага допыту ва ўпраўленьні па барацьбе са злачыннасьцю паліцыі Тайлянда, што самалёт выляцеў з Украіны і загрузіў зброю на борт у Паўночнай Карэі. Ён таксама расказаў, што самалёт на шляху ў Пхэньян дазапраўляўся ў Азэрбайджане, затым у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, а затым у Тайляндзе. На шляху назад меркаваліся дазапраўкі ў Тайляндзе і на Шры-Ланцы, пасьля чаго груз павінен быў быць дастаўлены ва Ўкраіну, паведамляе агенцтва ТНА.
←Злотников: новых кредитов в ближайшее время ждать не стоит

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика