Сродкi iнавацыйных фондаў будуць сканцэнтраваны на асваенне новых вiдаў навукаёмiстай прадукцыi
09.12.2009
—
Новости Политики
Гэта прадугледжана падпiсаным Прэзiдэнтам Беларусi ўказам № 596 "Аб некаторых пытаннях фармiравання i выкарыстання сродкаў iнавацыйных фондаў".
Для распарадчыкаў сродкаў iнавацыйных фондаў устанаўлiваецца нарматыў адлiчэнняў у iнавацыйныя фонды ў памеры не больш як 0,25 працэнта ад сабекошту прадукцыi, тавараў (работ, паслуг). Прыняцце ўказа дасць магчымасць сканцэнтраваць дадатковыя рэсурсы для выканання важных дзяржаўных праграм i мерапрыемстваў, а таксама ўстанавiць дзейсны кантроль за поўным i своечасовым пералiчэннем плацяжоў у даходы адпаведных iнавацыйных фондаў.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.