Творчасць Алiсы Фрэйндлiх дапамагае сцвярджэнню гуманiзму ў сучасным свеце
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў з юбiлеем народную артыстку СССР Алiсу Фрэйндлiх.
У вiншаваннi гаворыцца, што яе лёс неаддзельны ад гiсторыi савецкага i расiйскага тэатра i кiно. Фiльмы i спектаклi з удзелам Алiсы Фрэйндлiх па праву ўваходзяць у залаты фонд рускай культуры.
"Беларускiя гледачы любяць вас як выдатную актрысу i таленавiтага, разумнага, iнтэлiгентнага чалавека, чыя творчасць дорыць радасць, дапамагае сцвярджэнню гуманiзму i вечных эстэтычных каштоўнасцяў у сучасным свеце", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка ў вiншаваннi.
Прэзiдэнт выказаў упэўненасць, што дзейнасць Алiсы Фрэйндлiх будзе i ў далейшым садзейнiчаць умацаванню культурных сувязяў памiж нашымi краiнамi.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.