Аляксандр Лукашэнка выступае за больш поўнае выкарыстанне патэнцыялу супрацоўнiцтва Беларусi i Фiнляндыi
08.12.2009
—
Новости Политики
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Прэзiдэнта Фiнляндскай Рэспублiкi Тар'ю Халанен з нацыянальным святам — Днём Незалежнасцi. Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на далейшае паступальнае развiццё дружалюбных адносiнаў памiж дзвюма краiнамi. "Упэўнены, што больш поўнае выкарыстанне патэнцыялу двухбаковага супрацоўнiцтва поўнасцю адпавядае ўзаемным iнтарэсам i будзе садзейнiчаць умацаванню стабiльнасцi на еўрапейскiм кантыненце", — падкрэслiў беларускi лiдар.
прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.