Аляксандр Лукашэнка: Да сярэдзiны 2010 года трэба завяршыць пераўтварэннi ва ўсiх структурах дзяржулады

Источник материала:  

Да сярэдзiны наступнага года ў Беларусi трэба канчаткова завяршыць пераўтварэннi ва ўсiх структурах улады. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 4 снежня, зацвярджаючы шэраг новых назначэнняў вышэйшых службовых асобаў, членаў урада, кiраўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых органаў i важнейшых дзяржаўных арганiзацый.

"Ратацыя кадраў павiнна праходзiць рэгулярна. Гэта не я прыдумаў, i гэта правiльна, — адзначыў Прэзiдэнт. — Акрамя таго, хачу звярнуць увагу на тое, што мы знаходзiмся напярэдаднi значных палiтычных падзей — выбараў у мясцовыя Саветы i выбараў Прэзiдэнта. Усе загадзя павiнны ведаць, хто на якой пасадзе будзе працаваць". У тым лiку i пасля заканчэння палiтычных кампанiй, сказаў ён.

Звяртаючыся да Леанiда Мальцава, якi назначаны на пасаду дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў сферы аховы парадку застаецца вялiкая колькасць скаргаў ад грамадзян на неправамерныя дзеяннi супрацоўнiкаў. "Таму тут трэба ўважлiва кантраляваць, процiдзейнiчаючы правапарушэнням i асаблiва карупцыi", — падкрэслiў ён. "Працаваць давядзецца сумленна, шчыра, на поўную моц", — дадаў кiраўнiк дзяржавы. Ён растлумачыў, што галоўнай прычынай выбару Леанiда Мальцава на пасаду дзяржсакратара з'яўляецца яго вялiкi вопыт службы ў сiлавых структурах.

Гаворачы аб назначэннi Кiраўнiком спраў Прэзiдэнта Мiкалая Корбута, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: "Для вас важна сумленнасць i прыстойнасць у рабоце. Вас абавязвае да гэтага сама "шыльда" вашага ведамства — Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта. Калi ў вас нейкi пралiк — адразу кiдаецца цень на Прэзiдэнта".

Новаму мiнiстру абароны Юрыю Жадобiну кiраўнiк дзяржавы сказаў: "Скажу шчыра: у нас лепшай кандыдатуры няма. Вы прайшлi ўсе службовыя ступенi, "прашчупалi" ў краiне ўсё — а гэта для мiнiстра абароны вельмi важна". Паводле слоў Прэзiдэнта, кiраўнiк абароннага ведамства краiны павiнен быць "выключна рухавым чалавекам". "У вас гэта рыса ёсць. Вы — чалавек ваенны i па складу, i па сваiм унутраным змесце", — адзначыў ён. "І потым, трэба памятаць, што канчаткова мы не сфармiравалi армiю. Трэба дашлiфаваць гэта ўсё. I на гэты працэс трэба паглядзець свежым вокам", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Мiнiстрам працы i сацыяльнай абароны сёння стала Мар'яна Шчоткiна. "Фронт работы ў вас вельмi вялiкi, — звярнуўся да яе кiраўнiк дзяржавы. — Гэта сёння найважнейшае мiнiстэрства, таму што больш за ўсё сёння людзей хвалююць пытаннi зарплат, клопату аб iнвалiдах i пенсiянерах".

Наконт назначэння старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камiтэта Сяргея Гурулёва Прэзiдэнт сказаў: "Гэта была мая асабiстая iнiцыятыва — узвалiць гэта няпростае ведамства на вашы плечы. Гэта ведамства, якое трэба прывесцi ў большы парадак. Упэўнены, вы справiцеся".

Звяртаючыся да новага мiнiстра эканомiкi Мiкалая Снапкова, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: "Мiнэканомiкi, як мне здаецца, забыла пра тое, што трэба займацца стратэгiяй, не адыходзячы ад зямлi. Мiж тым яно павiнна працаваць на перспектыву, i гэта павiнна быць рэальная перспектыва i рэальная стратэгiя, карысная для дзяржавы".

Даючы згоду на назначэнне новых рэктараў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта i Вышэйшага дзяржаўнага каледжа сувязi, кiраўнiк дзяржавы сказаў: "Мае патрабаваннi вы ведаеце: сумленнасць i адкрытасць пры паступленнi, правiльная арганiзацыя навучальнага працэсу i справядлiвае размеркаванне".

Звяртаючыся да новых кiраўнiкоў мясцовых органаў улады, Прэзiдэнт падкрэслiў: "Хачу яшчэ раз папярэдзiць вас аб адказнасцi за тыя пасады, на якiя вы iдзяце. Вы бачыце, што некаторыя з вашых папярэднiкаў былi вызвалены ад пасад з-за дыскрымiнуючых абставiнаў. Гэта недапушчальна ў органах улады, i гэта сведчыць аб тым, што спуску нiкому ў гэтым плане не будзе", — заявiў ён. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што сённяшнiя кадравыя назначэннi адбываюцца ў вельмi адказны для краiны перыяд: "Менш як праз месяц мы ўступiм у апошнi год пяцiгодкi".

"У такiх умовах неабгрунтаваны незаконныя скарачэннi работнiкаў на прадпрыемствах любых формаў уласнасцi, — сказаў Прэзiдэнт. — Мы ў гэты цяжкi перыяд павiнны абаранiць чалавека. Ён павiнен мець сродкi, каб забяспечыць сям'ю".

Кiраўнiк дзяржавы закрануў важнасць пытанняў эканомii i беражлiвасцi. "З вас асаблiвае патрабаванне па эканомii палiўных i энергетычных рэсурсаў, выкарыстаннi мясцовых вiдаў палiва", — сказаў ён новым кiраўнiкам мясцовых органаў улады. "I не забывайце, што мы — напярэдаднi Новага года. Крызiс крызiсам, а мы павiнны падтрымаць усiх людзей, каб настрой ва ўсiх быў добры", — дадаў Прэзiдэнт.

Старшыням райвыканкамаў Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што галоўная задача, якая стаiць перад iмi, — не затармазiць праграму адраджэння i развiцця вёскi. "Попыт на нашу сельскагаспадарчую прадукцыю ў свеце каласальны. I ён будзе ўзрастаць. Таму гэту праграму мы павiнны завяршыць як мае быць, каб урэшце выканаць абяцанне, дадзенае намi сялянам", — падкрэслiў ён.

Звяртаючыся да новых кiраўнiкоў адмiнiстрацый сталiчных раёнаў, Прэзiдэнт адзначыў, што трэба ўзяць пад асаблiвы кантроль рэалiзацыю асаблiва значных iнвестыцыйных праектаў.

Кiраўнiк дзяржавы зноў падкрэслiў недапушчальнасць практыкi перамяшчэння на iншую кiруючую пасаду тых чыноўнiкаў, якiя скампраметавалi сябе. "Па-ранейшаму актуальнай задачай з'яўляецца барацьба з карупцыяй. Патураць нiкому не будзем", — заявiў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў, што ў 2010 годзе адзначаецца 65-я гадавiна Вялiкай Перамогi. "Святочныя мерапрыемствы павiнны ахапiць усе рэгiёны, закрануць усе малыя гарады. Нi адзiн чалавек, якi меў дачыненне да Вялiкай Айчыннай вайны, не павiнен застацца без увагi — у нас iх i так засталося нямнога. Гэта наш святы абавязак перад пакаленнем пераможцаў", — заявiў кiраўнiк дзяржавы.

"Спадзяюся, што вы зможаце надаць неабходнае паскарэнне сацыяльна-эканамiчнаму развiццю рэгiёнаў. Апошнi год пяцiгодкi мы павiнны завяршыць як належыць, выканаўшы ўсе планы i далажыўшы аб гэтым народу на Усебеларускiм сходзе", — сказаў на заканчэнне Прэзiдэнт.

←Ряса с чужого плеча

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика