Дагавору аб стварэннi Саюзнай дзяржавы —10 гадоў!
Дарагiя беларусы i расiяне!
Паважаныя сябры!
Сардэчна вiншую вас з 10-й гадавiнай падпiсання Дагавора аб стварэннi Саюзнай дзяржавы.
Дзесяць гадоў таму адбылася без перабольшвання знамянальная падзея, якая стала натуральным увасабленнем iмкнення беларусаў i расiян да яднання, заснаванага на непарыўных гiстарычных сувязях, духоўнай i культурнай агульнасцi, цесных эканамiчных сувязях.
Дагавор аб стварэннi Саюзнай дзяржавы адкрыў новую старонку ў развiццi беларуска-расiйскiх адносiнаў, дазволiў захаваць i ўмацаваць нашу шматвяковую каштоўнасць — дружбу двух братнiх народаў.
За прайшоўшы перыяд увасобленыя ў жыццё многiя палажэннi Дагавора. Мы сумесна ўмацоўваем абароназдольнасць i бяспеку Саюзнай дзяржавы, з адзiных пазiцый выступаем на мiжнароднай арэне. Дасягнуты высокi ўзровень узаемавыгаднай прамысловай i навукова-тэхнiчнай кааперацыi, склалiся ўстойлiвыя рэгiянальныя сувязi.
І наша галоўнае дасягненне — роўнасць грамадзян Беларусi i Расii ў праве на працу, пенсiйнае i медыцынскае забеспячэнне, выбар месца жыхарства, атрыманне адукацыi.
Наперадзе яшчэ актыўная работа над фармiраваннем спрыяльных i роўных эканамiчных умоў для суб'ектаў гаспадарання абедзвюх краiн, стварэннем надзейнай сiстэмы сацыяльнай абароны насельнiцтва Беларусi i Расii, гарманiзацыяй нацыянальных заканадаўстваў.
Наша задача — максiмальна расшырыць гарызонты ўсебаковага супрацоўнiцтва i рэалiзаваць усе палажэннi Дагавора аб стварэннi Саюзнай дзяржавы на карысць народаў Беларусi i Расii.
Са святам, дарагiя сябры!
Здароўя вам, шчасця, мiру i працвiтання.
Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка