Віншаванне Прэзідэнта дэлегатам і ўдзельнiкам устаноўчага з'езда Саюза пiсьменнiкаў Саюзнай дзяржавы
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў з пачаткам работы ўстаноўчага з'езда Саюза пiсьменнiкаў Саюзнай дзяржавы яго дэлегатаў i ўдзельнiкаў.
Кiраўнiк дзяржавы лiчыць сiмвалiчным, што ў год святкавання 10-годдзя Саюзнай дзяржавы менавiта майстры мастацкага слова, якiя з'яўляюцца выразнiкамi настрояў грамадства, пацвярджаюць нязменнае iмкненне народаў да яднання i супрацоўнiцтва. "Сёння вы ствараеце першую ў гiсторыi беларуска-расiйскую творчую арганiзацыю, якая заклiканая адрадзiць добрыя традыцыi сумеснай працы лiтаратараў брацкiх краiн. Няхай гэты знамянальны крок адкрые новы этап у фармiраваннi агульнай культурнай прасторы, садзейнiчае з'яўленню выдатных кнiг, якiя ўмацоўваюць высокiя маральныя каштоўнасцi", — гаворыцца ў вiншаваннi.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.