Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Паўлам Барадзiным
На сустрэчы быў дэталёва абмеркаваны парадак дня будучага пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы ў Маскве. На разгляд кiраўнiкоў дзяржаў будуць вынесены 17 пытанняў.
Асноўным пытаннем парадку дня стане абмеркаванне сумесных дзеянняў Беларусi i Расii па пераадоленнi наступстваў сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу, паляпшэння параметраў плацежнага балансу.
Аляксандр Лукашэнка выказаў недаўменне ў сувязi з пераносам пасяджэння ВДС з 8 на 10 снежня, аднак адзначыў, што ў цэлым для беларускага боку не прынцыпова, у якi дзень адбудзецца пасяджэнне ВДС. "Чаму расiяне не хочуць восьмага праводзiць, а дзясятага (8 снежня Саюзнай дзяржаве спаўняецца 10 гадоў)? Але для нас гэта не прынцыпова, калi там няма нейкiх падводных плыняў", — сказаў Прэзiдэнт.
Гаворачы ж аб змястоўнай частцы пасяджэння ВДС, кiраўнiк беларускай дзяржавы падкрэслiў: ён чакае, што "акрамя ўрачыстасцi, гэта мерапрыемства павiнна мець канкрэтны практычны характар".
Падводзячы вынiкi дзесяцiгоддзя Саюзнай дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што за гэты час зроблена нямала для народаў дзвюх дзяржаў. "10 гадоў — гэта дата, калi трэба падводзiць вынiкi. Нам давядзецца казаць людзям, чаго мы дасягнулi за гэты час. Дзесьцi, магчыма, апраўдвацца за тое, што не зрабiлi. Але, тым не менш, нашаму саюзу 10 гадоў, — сказаў беларускi лiдар. — Мы спрабуем стварыць яго такiм, каб народы нам сказалi дзякуй. Яны чакаюць ад нас большага. Хоць i зроблена быццам бы нямала".
На сустрэчы былi таксама дэталёва абмеркаваны пытаннi эканамiчнай, фiнансава-крэдытнай палiтыкi, ваенна-тэхнiчнага супрацоўнiцтва, закрануты тэмы развiцця сацыяльнай сферы, аховы здароўя, адукацыi.
На думку Паўла Барадзiна, ведамствам Беларусi i Расii не хапае калегiяльнага, карпаратыўнага падыходу да вырашэння праблем у сельскай гаспадарцы, фiнансах, эканомiцы, прамысловасцi, што сёння наглядна дэманструюць Еўропа i ЗША. У той жа час добрым крокам да iнтэграцыi выступае Мытны саюз. Як адзначыў Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы, Мытны саюз — гэта першы крок па аб'яднаннi ўсёй постсавецкай прасторы. Гаворачы ж пра цяперашнi сусветны крызiс, Павел Барадзiн лiчыць, што ён не мае дачынення да эканомiкi, а гэта больш тэрытарыяльны i рэсурсны крызiс. Павел Барадзiн таксама выказаў думку, што выдзяленне крэдытаў Беларусi з'яўляецца фактычна крэдытаваннем расiйскай эканомiкi, паколькi беларускiя i расiйскiя прадпрыемствы працуюць у шчыльнай кааперацыi.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.