Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі i Сільвіа Берлусконi дасць палiтычны сiгнал да актыўнай сумеснай работы Беларусi i Італii ва ўсiх сферах
Беларусь разглядае Iталiю як значнага палiтычнага i эканамiчнага партнёра ў Еўропе i гатова да сур'ёзнай работы па развiццi двухбаковага ўзаемадзеяння ва ўсiх сферах. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 30 лiстапада на сустрэчы ў Мiнску са Старшынёй Савета мiнiстраў Iталii Сiльвiа Берлусконi.
Рабочы вiзiт прэм'ер-мiнiстра Iталii стаў першым у гiсторыi двухбаковых дыпламатычных адносiнаў. Як падкрэслiў кiраўнiк беларускай дзяржавы, ён мае фундаментальнае значэнне для далейшага развiцця ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва памiж народамi.
"Мы ўспрымаем прыезд кiраўнiка iтальянскага ўрада не толькi ў кантэксце двухбаковых адносiнаў з Iталiяй, але i больш шырока — як вельмi красамоўны жэст падтрымкi Беларусi на мiжнароднай арэне", — сказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Iталiя стала для Беларусi значным палiтычным i эканамiчным партнёрам у Еўропе. "Мы разглядаем вашу краiну ў якасцi прывiлеяванага партнёра i гатовы да стварэння самых спрыяльных умоў для развiцця двухбаковага супрацоўнiцтва", — адзначыў ён.
Прэзiдэнт падкрэслiў, што Беларусь гатова да сур'ёзнай работы па развiццi ўзаемадзеяння з Iталiяй ва ўсiх сферах: гандлёва-эканамiчнай, крэдытна-iнвестыцыйнай, банкаўскай, транспартна-лагiстычнай, навукова-тэхнiчнай, адукацыйнай, культурнай. "Закрытых для абмеркавання тэмаў у нас няма", — сказаў ён. На яго думку, ва ўмовах сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу буйныя прамысловыя прадпрыемствы Беларусi i Iталii могуць i павiнны, там, дзе гэта магчыма, аб'яднаць свае намаганнi i канкурэнтныя перавагi, каб больш эфектыўна процiстаяць крызiсу i выйсцi з яго ўмацаванымi, а не аслабленымi. Аляксандр Лукашэнка таксама запэўнiў, што Беларусь будзе падтрымлiваць i прамыя мiжрэгiянальныя кантакты дзвюх краiн.
Як лiчыць Сiльвiа Берлусконi, гандлёва-эканамiчныя адносiны памiж Беларуссю i Iталiяй цяпер не адпавядаюць таму ўзроўню, якi мог бы быць, улiчваючы iх патэнцыял. Ён нагадаў, што Iталiя з'яўляецца толькi дзявятым па аб'ёме таваразвароту партнёрам Беларусi i пятнаццатай краiнай па аб'ёме iнвестыцый у беларускую эканомiку. "Гэта значна менш, чым дазваляюць магчымасцi", — сказаў госць.
Ён яшчэ раз падкрэслiў сваё жаданне, каб у Беларусь прыйшла буйная дэлегацыя iтальянскiх прадпрымальнiкаў. Беларускi бок прапанаваў арганiзаваць у Брэсце iтальянскую прамысловую акругу.
Сiльвiа Берлусконi станоўча ацанiў стварэнне Мытнага саюза Беларусi, Казахстана i Расii. "Гэты саюз азначае пашырэнне рынку, а значыць i пашырэнне магчымасцяў паставак прадукцыi нашых сумесных прадпрыемстваў", — растлумачыў ён.
Прэзiдэнт Беларусi падкрэслiў, што ў аснове беларуска-iтальянскiх сувязяў ляжаць добрыя чалавечыя адносiны, якiя пастаянна развiваюцца дзякуючы шырокаму ўключэнню грамадзян Iталii ў праекты па аздараўленнi беларускiх дзяцей, што пацярпелi ад чарнобыльскай катастрофы. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў за гэта iтальянскаму боку, што "iтальянцы, якiя ўсынавiлi беларускiх дзяцей, клапоцяцца аб iх ад чыстага сэрца, i гэтыя дзецi прыносяць вялiкую радасць у iх сем'i".
Аляксандр Лукашэнка перадаў Сiльвiа Берлусконi архiўныя матэрыялы аб лёсе iтальянскiх грамадзян, якiя знаходзiлiся ў гады Другой сусветнай вайны ў лагерах ваеннапалонных на тэрыторыi рэспублiкi, а таксама звесткі аб этнiчных iтальянцах, рэпрэсаваных на тэрыторыi СССР у 30-я гады мiнулага стагоддзя.
Ён адзначыў, што гэтыя звесткi сабраны ў вынiку карпатлiвай працы супрацоўнiкаў Камiтэта дзяржбяспекi Беларусi, а таксама розных архiўных устаноў Беларусi i Расii. Паводле слоў беларускага лiдара, перададзенае сёння — толькi частка iснуючых матэрыялаў. Калi iтальянскi бок больш глыбока зацiкавiцца гэтымi звесткамi, то Беларусь гатова да цеснага супрацоўнiцтва па лiнii архiўных ведамстваў.
"Мы разумеем, як важна для вас, для iтальянскiх сем'яў ведаць аб лёсе сваякоў, якiя прапалi ў гады вайны на тэрыторыi Беларусi", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, перадаючы дакументы. "Думаю, яны ўзрушаць вас. Многiя вашы суайчыннiкi даведаюцца, дзе знаходзiлiся ў апошнiя днi жыцця iх родныя", — дадаў ён.
Сiльвiа Берлусконi ад iмя гэтых iтальянскiх сем'яў падзякаваў беларускаму боку за гэты крок. "Я вельмi крануты. Я аб гэтым нiчога не ведаў, гэта непрадбачаны падарунак, — сказаў iтальянскi палiтык. — Мы, безумоўна, уважлiва вывучым гэтыя дакументы".
Пасля завяршэння перамоў бакi падпiсалi шэраг двухбаковых дакументаў.
Урад Беларусi i iтальянская "Фiнмеканiка С.П.А." падпiсалi мемарандум аб супрацоўнiцтве ў сферы транспарту, энергетыкi, космасу, бяспекi i сiстэм бяспекi.
Акрамя таго, урады Беларусi i Iталii заключылi пагадненне аб эканамiчным супрацоўнiцтве — базавы дакумент у гэтай галiне. Дакументам прадугледжваецца стварэнне беларуска-iтальянскай мiжурадавай камiсii па эканамiчным супрацоўнiцтве, першае пасяджэнне якой пройдзе ўжо вясной 2010 года.
Бакi абмянялiся ратыфiкацыйнымi граматамi па мiжурадавай Канвенцыi аб прадухiленнi двайнога падаткаабкладання адносна падаткаў на даходы i капiтал i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў.
Заключана пагадненне аб супрацоўнiцтве ў галiне ветэрынарыi.
Як падкрэслiў Прэзiдэнт Беларусi, падпiсаннем гэтых дакументаў завершаны працэс стварэння рамачных прававых умоў для актыўнай работы суб'ектаў гаспадарання дзвюх краiн. На яго думку, ужо iснуючыя дамоўленасцi стануць трывалым фундаментам для iстотнага пашырэння эканамiчнага i iнвестыцыйнага супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i Iталiяй.
Як канстатаваў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь i Iталiя адкрываюць новы этап партнёрства, фундаментам якога з'яўляецца ўзаемапаважлiвы, адкрыты i зацiкаўлены дыялог на ўзроўнi кiраўнiцтва дзвюх краiн.
"Iталiя з'яўляецца для нас прывiлеяваным партнёрам у Еўропе", — падкрэслiў Прэзiдэнт Беларусi. "Мы сышлiся на думцы, што Беларусь i Iталiя ўяўляюць узаемную цiкавасць адна для адной. У нас няма закрытых тэмаў для супрацоўнiцтва", — сказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка выказаў жаданне, каб iтальянскi бiзнэс быў прадстаўлены больш шырока ў Беларусi. Канкрэтным крокам у гэтым напрамку павiнна стаць стварэнне ў Беларусi iтальянскай прамысловай зоны.
Бакамi пачата ўжо маштабная работа па фармiраваннi дагаворна-прававой базы беларуска-iтальянскiх адносiнаў у такiх значных сферах, як культура, навука i тэхналогii, прамысловасць, адукацыя, барацьба са злачыннасцю, прадухiленне надзвычайных сiтуацый i шэрагу iншых.
На заканчэнне сустрэчы старшыня ўрада Iталii, звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкi, сказаў: "Жадаю ўдачы вам i вашаму народу, якi вас любiць, аб чым сведчаць i вынiкi выбараў, якiя ў нас перад вачамi".
Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.