У тэставых праймерыз ад БСДП (Грамада) возьме ўдзел Мечаслаў Грыб
30.11.2009
—
Новости Политики
Сярод верагодных удзельнікаў праймерыз таксама фігуруюць лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, член Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі.
Канчаткова месца правядзення праймерыз не вызначана. Сярод найбольш верагодных рэгіёнаў называўся Аршанскі раён (Віцебская вобласць). Час правядзення праймерыз — пачатак 2010 года.
Першапачаткова АДС планавалі правесці праймерыз і вызначыць кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл адразу на рэспубліканскім узроўні. Аднак ні адна са структур, што ўваходзяць у АДС, пакуль не вызначылася са сваім кандыдатам на ўдзел у першасных выбарах.