Дзмiтрый Мядзведзеў: Беларусь i Расiя павiнны заўсёды выкарыстоўваць вопыт адна адной

Источник материала:  

Для прыёму сваiх гасцей Дзмiтрый Мядзведзеў выбраў сабе адразу два загарадныя маёнткi. Кожны выкарыстоўваецца для сваёй мэты. Напрыклад, у "Завiдаве" (Цвярская вобласць) высокiя госцi (сярод iх — лiдары iншых дзяржаў, прадстаўнiкi думскiх фракцый, высокапастаўленыя чыноўнiкi i бізнэсмены) абмяркоўваюць самыя складаныя пытаннi ў нефармальных абставiнах.

Але асаблiвай сiмпатыяй Мядзведзева, мяркуючы па колькасцi праведзеных там апошнiм часам мерапрыемстваў, карыстаецца замак ХIХ стагоддзя "Меендорф". Замак з'яўляецца прадстаўнiчай рэзiдэнцыяй Кiраўнiцтва справамi прэзiдэнта, гасцявым домам, дзе нiхто не жыве.

У панядзелак вечарам ва ўрадавай рэзiдэнцыi прэзiдэнта Расii адбылася першая сустрэча кiраўнiка расiйскай дзяржавы з групай беларускiх журналiстаў. Да слова, нi адзiн з папярэднiкаў Дзмiтрыя Мядзведзева такiх сустрэч не праводзiў. У адрозненне ад беларускага прэзiдэнта, якi рэгулярна запрашае прадстаўнiкоў расiйскiх газет, тэлебачання, каб расказаць жыхарам суседняй краiны пра тое, што адбываецца ў Беларусi.

...Прэзiдэнт спазнiўся хвiлiн на дваццаць пяць. "Прывiтанне, добры вечар, калегi!" — павiтаўся ён, уваходзячы ў залу, амаль шэптам. Верагодна, гэта павiнна было паказаць, што ён настройваецца на гутарку простую, нефармальную. Пад гарбату. Як яно атрымалася — мяркуйце самi...

— вельмi важна, калi лiдары дзяржаў рэгулярна кантактуюць з прадстаўнiкамi сродкаў масавай iнфармацыi — пачаў Дзмiтрый Анатольевiч. Аляксандр Рыгоравiч у гэтым сэнсе паказаў прыклад. Ён гэта робiць, мне здаецца, шчыра i паспяхова.

Далей размова iшла пра тое, што...

цi не пара адмовiцца ад Саюзнай дзяржавы, як ад голай дэкларацыi, i перайсцi на звычайныя партнёрскiя адносiны краiн-суседзяў

Паводле слоў прэзiдэнта Расii, калi мы дасягнулi нейкага ўзроўню iнтэграцыi, ад гэтага не варта адыходзiць. Колькi было затрачана сiлаў у Еўропе, напрыклад, каб ператварыцца з саюза вугалю i сталi ў сучасны Еўрасаюз.

Мядзведзеў прызнае, што саюзнае будаўнiцтва iдзе не такiмi тэмпамi, як мы разлiчвалi. Але i набор iнстытутаў, набор правiлаў, ступень iнтэграванасцi нашых эканомiк, ступень узгодненасцi нашых палiтычных дзеянняў у гэтым дакуменце значна лепшыя, чым пры наяўнасцi проста партнёрскiх адносiнаў.

Як адзначыў прэзiдэнт РФ, ён з'яўляецца прыхiльнiкам актыўнага прадаўжэння працы па Саюзным дагаворы i стварэннi больш спрыяльных умоў для наступнай iнтэграцыi эканомiк. Мытны саюз менавiта з гэтай тэмы.

Закрануўшы пытанне эканамiчнага крызiсу, Дзмiтрый Мядзведзеў адзначыў, што па аб'ёме падзення прамысловай вытворчасцi ў Расii сiтуацыя горшая. "Я паглядзеў па апошнiх лiчбах, хутчэй за ўсё, у гэтым годзе беларуская эканомiка нават прадэманструе невялiкi, сцiплы, але рост. А ў нас будзе падзенне..." — адзначыў расiйскi лiдар. На думку Дзмiтрыя Мядзведзева, беларуская эканомiка аказалася больш абароненай i дзякуючы дыверсiфiкацыi вытворчасцi i тым рашэнням, якiя прымалiся своечасова. "Мне падаецца, яны былi сучаснымi i своечасовымi", — падкрэслiў прэзiдэнт Расii.

...удзел Беларусi ў праграме "Усходняе партнёрства" (хтосьцi ў Расii лiчыць, што гэта не што iншае, як проста праяўленне варожасцi да iх краiны)

Дзмiтрый Мядзведзеў падкрэслiў, што такога не казаў. Па-другое, ён не бачыць нiчога звышнатуральнага ў праграме "Усходняе партнёрства".

...Расiя цiсне на Беларусь у пытаннi прызнання Абхазii i Паўднёвай Асецii

Расiйскi лiдар запэўнiў, што нi ў публiчным вымярэннi, нi ў ходзе асабiстых сустрэч нi разу не прасiў прызнаць Абхазiю i Паўднёвую Асецiю, лiдара Беларусi або якую-небудзь iншую службовую асобу з Беларусi. Усе размовы пра гэта, на яго погляд, высмактаныя з пальца.

...у Дзярждуму прыязджалi беларускiя апазiцыйныя дзеячы, сустракалiся з расiйскiмi палiтыкамi (цi не з'яўляецца гэта нейкiмi своеасаблiвымi агледзiнамi напярэдаднi выбараў у Беларусi ў хуткай будучынi?)

Дзмiтрый Анатольевiч актыўна абвергнуў i гэта сцвярджэнне.

Паводле яго слоў, расiйскi бок да гэтага сцэнарыя не мае нiякага дачынення. Але iм неабыякава, што адбываецца ў Беларусi, таму ўважлiва сочаць за развiццём палiтычных працэсаў. Беларусь ва ўсiх адносiнах для Расii — гэта тэрыторыя i дзяржава, якая самым iнтэгральным чынам звязана з ёй.

Сёння газавыя пагадненнi з Беларуссю пастаўлены на трывалую нарматыўную аснову. Газ Расiя пастаўляе па цане 122 долары за тысячу кубiчных метраў. Гэта з улiкам 30-працэнтнай знiжкi, якая была дадзена сёлета па тым рашэннi, якое прымаў "Газпрам" са сваiм контрагентам. Кошт наступнага года цяпер разлiчваецца. Прэзiдэнт не назваў лiчбаў, але адзначыў, што гэты кошт усё адно будзе працэнтаў на 30—40 нiжэйшы, чым кошт пастаўкi газу ў супастаўныя тэрыторыi або ў супастаўныя краiны.

...цi павiнна Беларусь, на думку прэзiдэнта, у сувязi з заключэннем Мытнага саюза ўздымаць пошлiны на аўтамабiлi?

— Расiйскi лiдар лiчыць, калi дамаўляемся аб Мытным саюзе, а гэта ў цэлым для нас выгадна, то, зразумела, павiнны ўнiфiкаваць i пошлiны, прычым пайсцi на ўзаемныя дзеяннi. З аднаго боку, знiжаюцца пошлiны на iншамаркi ў Беларусi, з другога боку, Расiя гатова да знiжэння шэрагу плацяжоў, пошлiн па буйных машынах: па МАЗах у прыватнасцi. Стварыўшы Мытны саюз, мы можам у нейкi момант дамовiцца пра новыя адзiныя правiлы гульнi, у тым лiку i па гандлi аўтамабiлямi, выказаў сваё бачанне прэзiдэнт Расii.

Дзмiтрый Мядзведзеў таксама растлумачыў сваю пазiцыю па пытаннi, цi павiнны вайскоўцы краiн, якiя падпiсалi дагавор аб КСАР (калектыўных сiлах аператыўнага рэагавання), у тым лiку i беларускiя, у выпадку неабходнасцi ваяваць за межамi сваiх дзяржаў.

Паводле яго слоў, у адпаведнасцi з Дагаворам аб калектыўнай бяспецы ў нас дзейнiчае такое ж правiла, як i ў дзяржавах Паўночна-Атлантычнага альянсу: нападзенне на адну з краiн разглядаецца як нападзенне на ўвесь Альянс, на ўсе краiны Дагавора. Зразумела, ёсць, з аднаго боку, Канстытуцыя Беларусi i ўнутранае заканадаўства краiны, а з iншага боку — дзейнiчае мiжнароднае права, якое мае наднацыянальны характар i павiнна мець пераважную сiлу ў дачыненнi да ўнутранага заканадаўства.

Сустрэча з расiйскiм прэзiдэнтам працягвалася крыху менш за дзве гадзiны. Зразумела, там былi i iншыя пытаннi, якiя не ўвайшлi ў гэты матэрыял. Напрыклад, Дзмiтрый Мядзведзеў сказаў, што ў адрозненне ад большасцi расiйскiх чыноўнiкаў правiльна называе нашу краiну па-руску — Беларусь: "Я настойваю менавiта на такiм вымаўленнi назвы нашай братняй дзяржавы, таму што гэта сапраўды самастойная дзяржава...".

Анатоль СЛАНЕЎСКI.

←Таможенные шлагбаумы пора выбрасывать на свалку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика