Мытны саюз павiнен стаць крокам да стварэння адзiнай эканамiчнай прасторы

Источник материала:  

Мытны саюз Беларусi, Расii i Казахстана павiнен стаць крокам да стварэння адзiнай эканамiчнай прасторы, заявiў Аляксандр Лукашэнка ўчора на сустрэчы з намеснiкам генеральнага сакратара ЕўрАзЭС, адказным сакратаром камiсii Мытнага саюза Сяргеем Глазьевым.

"Што датычыцца Беларусi, то вы нашу пазiцыю абсалютна ведаеце", — сказаў Прэзiдэнт, звяртаючыся да Сяргея Глазьева, дадаўшы пры гэтым, што "некаторыя расiйскiя СМІ, не разабраўшыся, абвiнавачваюць Беларусь, што Лукашэнка задае пытаннi: "Трэба цi не трэба?". "Кiраўнiк дзяржавы заўсёды павiнен задаваць пытаннi свайму ўраду. Што дасць нам Мытны саюз? Што мы страчваем, што атрымлiваем? Але мы нiколi не былi працiўнiкамi такой iнтэграцыi", — падкрэслiў кiраўнiк беларускай дзяржавы.

Больш таго, з адным з удзельнiкаў Мытнага саюза Беларусь пайшла значна далей. Са стварэннем Мытнага саюза Аляксандр Лукашэнка звязвае вялiкiя магчымасцi для Беларусi ў эканомiцы.

Разам з тым, Прэзiдэнт лiчыць, што ў найблiжэйшай перспектыве стварэнне Мытнага саюза нiчога не дасць Беларусi, "таму што мы ў гэтых умовах ужо жывём з Расiяй, з Казахстанам у нас меншы тавараабарот, але тым не менш". Што датычыцца гандлю з трэцiмi краiнамi, то ў гэтым пытаннi таксама не адбудзецца iстотных змяненняў. Таму, перакананы Аляксандр Лукашэнка, Мытны саюз павiнен стаць крокам да стварэння адзiнай эканамiчнай прасторы, хоць вiдавочны перавагi i ў рамках Мытнага саюза.

У сваю чаргу Сяргей Глазьеў адзначыў, што рашэнне, якое плануецца прыняць 27 лiстапада на пасяджэннi Мiждзяржсавета ЕўрАзЭС (падпiсанне дакументаў аб стварэннi Мытнага саюза. — Заўвага БЕЛТА) лёсавызначальнае, i з яго пачнецца фаза практычнай рэалiзацыi Мытнага саюза. "На экспертным узроўнi ў нас усё прапрацавана: адзiны мытны тарыф з усiмi асаблiвасцямi яго прымянення, адзiная сiстэма нетарыфнага рэгулявання", — расказаў ён. Акрамя таго, да Мiждзяржсавета падрыхтаваны цэлы пакет пагадненняў, якiя былi распрацаваны ў 2008 i 2009 гадах.

Намеснiк генсакратара ЕўрАзЭС таксама паведамiў, што з 1 студзеня 2010 года плануецца перайсцi на ўнiверсальную сiстэму нетарыфнага рэгулявання. У адпаведнасцi з прапановамi беларускага боку будзе абмяркоўвацца магчымасць адмены ўсiх узаемных абмежаванняў ва ўнутраным гандлi да 1 лiпеня наступнага года. Адначасова будзе прапанаваны да падпiсання план дзяржаў да дагавора аб Мытным кодэксе з рашэннем аб увядзеннi ў дзеянне гэтага дагавора з 1 лiпеня. "Гэта значыць з 1 лiпеня ў нас пачне працаваць адзiная мытная тэрыторыя", — сказаў Сяргей Глазьеў, дадаўшы, што гэта фундамент, якi потым будзе дабудоўвацца i садзейнiчаць паступоваму пераходу да адзiнай эканамiчнай прасторы.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.

←Таможенные шлагбаумы пора выбрасывать на свалку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика