У Беларусi дазволяць танiроўку задняга шкла транспарту

Источник материала:  

У Беларусi ў блiжэйшы час дазволяць танiроўку задняга i задняга бакавога шкла транспарту ў адпаведнасцi з мiжнародным стандартам. Такое рашэнне прыняў Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка.

На iмя кiраўнiка дзяржавы паступалi шматлiкiя звароты з просьбай зняць абмежаваннi на танiроўку задняга i задняга бакавога шкла транспартных сродкаў. Прэзiдэнт Беларусi даў даручэнне дасканала вывучыць гэта пытанне з улiкам мiжнародных дакументаў i iнтарэсаў грамадства.

Дэталёва прааналiзаваўшы меркаванне зацiкаўленых дзяржорганаў i пажаданнi грамадзян нашай краiны, кiраўнiк дзяржавы прыняў рашэнне аб тым, што ўжо ў самы блiжэйшы час будзе дазволена ўдзельнiчаць у дарожным руху транспартным сродкам з заводскай танiроўкай задняга i задняга бакавога шкла ў адпаведнасцi з мiжнародным стандартам.

Прэзiдэнт 20 лiстапада даў даручэнне ўраду ў месячны тэрмiн прадставiць яму на падпiсанне праект адпаведнага ўказа.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←Вдруг, откуда ни возьмись

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика