Прэзідэнт запрашае шведскiх бiзнэсменаў да актыўнага супрацоўнiцтва

Источник материала:  

Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы сказаў на сустрэчы са старшынёй Мiжнароднага савета шведскай прамысловасцi Эрыкам Белфраге.

"Нам патрэбны пэўныя праекты, дзелавыя кантакты памiж кампанiямi, асобнымi бiзнэсменамi, а калi будзе жаданне, то i на ўзроўнi дзяржаў па любых тэмах", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да шведскага боку з прапановай рэкамендаваць дзесятак цi паўтара бiзнэсменаў, якiя былi б зацiкаўлены ў рабоце ў Беларусi. "Мы маглi б арганiзаваць дзелавы савет i пачаць працаваць", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Ён адзначыў, што ў Беларусi ёсць такiя формы супрацоўнiцтва з бiзнэсменамi iншых краiн. Да таго ж шведскаму бiзнэсу даўно вядома наша краiна.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што ў Беларусi ёсць вялiкi iнтарэс да Швецыi, i не толькi ў сацыяльнай сферы. "Мы шмат чаму вучылiся ў вас i многае перанялi. Хоць вы нас i крытыкуеце за асобныя пытаннi, але вучылiся мы ў вас", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на падабенства эканомiк дзвюх краiн i каласальны вопыт шведаў, асаблiва ў iнвестыцыйнай сферы.

"У нас ёсць перспектывы супрацоўнiцтва са Швецыяй. Мы гатовы да абмеркавання любых пытанняў з вашай краiнай, — сказаў Прэзiдэнт. — Швецыя не прад'яўляе дадатковых патрабаванняў, гэта вельмi важна для нас".

У сваю чаргу Эрык Белфраге адзначыў добрыя традыцыi Беларусi ў галiне арганiзацыi прамысловай вытворчасцi. На яго думку, у Беларусi i Швецыi ёсць шэраг магчымасцяў, якiя варта выкарыстоўваць i развiваць у адносiнах памiж краiнамi i бiзнэсменамi. "Лiчу, што бiзнэс з'яўляецца тым аспектам супрацоўнiцтва, якi выгадны абодвум бакам. Гэта той шлях, якi дае магчымасць асвойваць новыя рынкi, арганiзоўваць доўгатэрмiновае супрацоўнiцтва памiж бiзнэсменамi", — сказаў Эрык Белфраге.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

←Вдруг, откуда ни возьмись

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика