Спачуваннi народу Сербii ў сувязi са смерцю Свяцейшага Патрыярха Сербскага Паўла
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ад iмя грамадзян Беларусi i сябе асабiста выказаў шчырыя спачуваннi Прэзiдэнту Сербii Барысу Тадзiчу, усяму народу Сербii ў сувязi са смерцю Свяцейшага Патрыярха Сербскага Паўла.
"З глыбокiм жалем успрынялi ў Беларусi паведамленне аб смерцi Свяцейшага Патрыярха Сербскага Паўла, якая стала незаменнай стратай для праваслаўнага свету, — гаворыцца ў спачуваннi. — Жыццё Яго Святасцi было аддадзена служэнню Богу i Айчыне. Ён быў iнiцыятарам i арганiзатарам будаўнiцтва новых храмаў, натхняў работы па захаваннi праваслаўных святынь Косава i Метохii, актыўна займаўся навуковай i выкладчыцкай дзейнасцю. За гады першасвяцiцельства Патрыярх здабыў вялiкую павагу адданасцю хрысцiянскай веры, сцiпласцю, цярпеннем, шчырай любоўю да людзей. Не выпадкова ён стаў сiмвалам духоўнага адзiнства сербскай дзяржавы".
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь